Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да світання праслаўлялі спевам Бога праваслаўныя, католікі і пратэстанты Гомельшчыны
Беларусь - Пінская дыяцэзія
26.09.2011 11:24

Незвычайная міжканфесійная сустрэча адбылася 24 верасня 2011 г. на манастырскім падворку ў вёсцы Церуха Гомельскага раёна. Творчы вечар быў прымеркаваны да свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі па юліянскім календары.

Па запрашэнні гомельскага іераманаха Мікалая Тарасенкі на сустрэчу ля вогнішча сабраліся каля 50 маладых католікаў, праваслаўных і пратэстантаў.  

«Сёння мы, браты-хрысціяне, сабраліся разам, каб песнямі славіць выключна Езуса і Яго Добрую Навіну. Спадзяёмся таксама на сяброўскія зносіны», — такімі словамі распачаў сустрэчу іераманах.

Як паведамляе сайт гомельскай рыма-каталіцкай парафіі, святар паклапаціўся пра сцэну і апаратуру, гарбату і пачастунак.  

Па чарзе прадстаўнікі розных канфесій у нязмушанай абстаноўцы спявалі песні, чыталі вершы, а святары распавядалі пра свае духоўныя шляхі. Атмасфера сустрэчы была настолькі прыемнай, што ўдзельнікі не жадалі разыходзіцца, а некаторыя ў малітве сустрэлі світанак.

У наступным годзе айцец Мікалай спадзяецца арганізаваць хрысціянскі міжканфесійны фестываль.

Відэа і фота з сустрэчы глядзіце тут >>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.