Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Браты капуцыны Ігар Колзун і Максім Варанюк склалі вечныя манаскія абяцанні
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
29.07.2015 17:46

Падчас урачыстай святой Імшы 25 ліпеня ў капуцынскім касцёле ў Маладзечне браты Ігар Колзун і Максім Варанюк склалі на рукі бр. Алега Шэнды, кусташа Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, вечныя манаскія абяцанні.

Пры шматлікай колькасці сабраных вернікаў браты абяцалі перад Богам да канца жыцця трываць у манаскай паслухмянасці, чыстасці і ўбостве. На ўрачыстасці быў прысутны сябар беларускіх капуцынаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а таксама сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Філіппо Чампанэллі.

Падзея адбывалася ва ўрачыстай і сямейнай атмасферы. Пасля літургічнай часткі прысутныя перамясціліся на прыкляштарны панадворак, каб паабедаць і супольна парадавацца з нагоды новых законнікаў.

Паводле kapucyny.by (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.