Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал П’етро Паралін прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянка да манумента на плошчы Перамогі
Беларусь
14.03.2015 10:52

14 сакавіка ў межах свайго візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянка да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску.

Каля манумента Перамогі кардынала сустракаў старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац. Пасля ўрачыстага ўскладання вянка на ўшанаванне памяці загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне прагучалі дзяржаўныя гімны Дзяржавы Ватыкан і Рэспублікі Беларусь.

(JM)
Фота Віталія Палінеўскага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.