Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь: «Візіт Дзяржаўнага Сакратара — вельмі сімвалічны жэст»
Беларусь
13.03.2015 00:39

15 сакавіка ў Беларусь прыбыў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Пра значэнне гэтага візіту распавяла Catholic.by намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына.

«Візіт Яго Эмінэнцыі кардынала П’етро Параліна ў Беларусь — гэта візіт афіцыйны, які мае вельмі важны статус і адбываецца па запрашэнні беларускіх уладаў, — адзначыла Алена Купчына. — Гэты візіт праходзіць у вельмі турбулентны час, калі ў рэгіёне назіраецца надзвычай цяжкая сітуацыя».

«Беларусь — мультыканфесійная краіна, дзе суіснуюць у міры і згодзе розныя канфесіі, — звярнула ўвагу намеснік Міністра замежных спраў. — І візіт Дзяржаўнага Сакратара — другой асобы ў іерархіі Ватыкана — гэта вельмі сімвалічны жэст, які яшчэ раз падкрэслівае і міралюбівы характар нашай краіны, і тую прыхільнасць, якую наш урад заўсёды вызнае ў межах міжканфесійнага дыялогу».

Намеснік Міністра замежных спраў выказала меркаванне, што візіт кардынала П’етро Параліна будзе вельмі важным і ў міждзяржаўных адносінах паміж Беларуссю і Ватыканам, і для далейшага ўмацавання міжканфесійнага міру.


(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.