Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іванава: урачыстасці ў гонар св. Андрэя Баболі адзначаць 20 мая
Анонсы
12.05.2017 08:40

У г. Іванава ў санктуарыі святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, традыцыйныя ўрачыстасці з удзелам вернікаў з розных куткоў Беларусі і працэсія на ўшанаванне святога мучаніка пройдуць 20 мая.

Успамін святога Андрэя Баболі адзначаецца ў дзень яго мучаніцкай смерці — 16 мая. У гэты дзень вернікі Пінскай дыяцэзіі ва ўсіх парафіях будуць маліцца праз заступніцтва свайго нябеснага апекуна. А 20 мая будуць мець магчымасць сабраца ўсёй дыяцэзіяльнай супольнасцю ў санктуарыі ў Іванаве.

Святкаванне ўрачыстасці ў Іванаве распачнецца ў 12.00. У гэтую гадзіну з-пад «Крыжоў Адзінства» — месца на ўскраіне горада, дзе распачаўся мучаніцкі шлях святога, — вырушыць традыцыйная працэсія да санктуарыя, які знаходзіцца на месцы, дзе святы мучанік быў закатаваны.

У касцёле ў 13.00 адбудзецца св. Імша з удзелам духавенства і вернікаў з розных парафій Пінскай дыяцэзіі, а таксама шматлікіх гасцей. Урачыстасці ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.