Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гурт «Рыбы» запрашае на евангелізацыйны канцэрт у Мінску
Анонсы
23.04.2014 15:41

26 красавіка ў мінскім касцёле Св. Сымона і Св. Алены гурт «Рыбы» ладзіць музычны евангелізацыйны канцэрт. Пачнецца мерапрыемства святой Імшой у 19.00.

Арганізатары мерапрыемства запрашаюць спевам радавацца Уваскрасенню Езуса Хрыста.

Праект «Рыбы» арганізаваны ўдзельнікамі Школы Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі Святой Дзевы Марыі з Назарэту.

Першы альбом «Рыбаў» мае характар «праслаўлення»(«Хваліце Пана, бо Ён добры, бо навекі міласэрнасць Ягоная» Пс 106 (105), 1)

Другі альбом распрацоўваецца і будзе прысвечаны тэме евангелізацыі. («І сказаў ім: ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню». Мк16, 15)

Марай удзельнікаў праекта, якой яны дзеляцца на старонцы сацыяльнай сеткі Facebook, «з'яўляецца абуджэнне хрысціянскіх прафесійных музыкаў, якія акрамя зарабляння грошай сваімі талентамі мелі б прагненне проста служыць і праслаўляць Бога, Таго, Хто даў ім гэтыя дары і таленты».

 Адкрыць у новым акне Download (3Мб)



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.