
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пад Віцебскам на месцы масавых расстрэлаў памаліліся за ахвяраў сталінскага рэжыму
Малітва за нявінных ахвяраў сталінскага рэжыму на месцы масавых расстрэлаў у 30-я гады ХХ ст. у лесе каля вескі Паляі Віцебскага раёна прайшла 8 лістапада. Увечары моладзь віцебскай парафіі Святога Духа разам з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам і некалькімі святарамі прыбылі на месца расстрэлаў, каб ушанаваць памяць тых, хто знаўшоў тут апошні спачынак.
Фота Кацярыны Лаўрыненка