
Неяк побач у літургічным календары знаходзіцца ўрачыстасць св. Юзафа і Звеставання Пана. Адна з іх кажа пра ролю бацькі ў сям’і, другая ж сцвярджае ісціну аб важнасці мацярынскага цяпла і любові ў выхаванні дзяцей і перш за ўсё — у прыняцці зачатага жыцця. Таму, напэўна, гэта найлепшы час, каб паразважаць пра радасці і складанасці сённяшняга мацярынства і бацькоўства. Гэта мы папрасілі зраіць бацькоў васьмёра хлопчыкаў Руслана і Наталлю Ташціміравых.Нават і не паверыш, што гэта бацькі столькіх дзяцей — самі выглядаюць як дзеці. Можа яно і так, але ў 25 гадоў Наталлю ўзнагародзілі ордэнам Маці. Іх старэйшаму, Уладзіку, — 10, а малодшаму, Марку, — год. А яшчэ ёсць Данік, Крысцік, Стасік, Дамінік, Эдзік, Рома. Вось такая сям’я. І актыўныя ў ёй не толькі дзеці, але і бацькі.
Фота Л. Бурлевіч і з сямейнага архіва
| цэтлікі - | Аборт, Сям’я | |