Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі | Друк |
17.09.2008 15:19
Малітва аб беатыфікацыі
Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі


Усемагутны Божа, Ты заўсёды з айцоўскай дабрынёю прытуляеш тых, хто са скрухаю і надзеяй прыходзіць да Цябе, каб спазнаць Тваю Міласэрнасць. Май ласку агарнуць хвалою святых Касцёла свайго Слугу Міхала, які словам, чынам і жыццём абвяшчаў і набліжаў свету таямніцу бясконцай Міласэрнасці, якая найлепш аб’явілася ў Сыне Тваім Езусе Хрысце, які з Табою жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн.



Малітва аб патрэбных ласках
праз заступніцтва Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі


Міласэрны Божа, Ты ўчыніў слугу свайго ксяндза Міхала Сапоцьку апосталам Тваёй бясконцай Міласэрнасці і адданым ушанавальнікам Марыі, Маці Міласэрнасці. Учыні, каб дзеля распаўсюджвання Тваёй Міласэрнасці і абуджэння даверу Тваёй айцоўскай дабрыні я атрымаў(ла) ласку ... праз яго заступніцтва, аб якой Цябе прашу, праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ойча наш..., Вітай, Марыя ..., Хвала Айцу...



Пра ласкі, атрыманыя праз заступніцтва Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі, просім інфармаваць Мітрапалітальную курыю ў Беластоку:
ul. Kościelna 1, 15-087 Białystok
tel. +48-85-665-24-00
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Адноўлена 17.09.2008 15:20
 
© 2003-2024 Catholic.by