Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: праблема мігрантаў — буйнейшая трагедыя пасля Другой сусветнай вайны
Слова Папы
24.03.2017 12:13

Папа Рымскі Францішак назваў сучасны міграцыйны крызіс буйнейшай трагедыяй пасля Другой сусветнай вайны.

«Не будзем забывацца, што сённяшняя праблема бежанцаў і мігрантаў з’яўляецца самай буйной трагедыяй пасля трагедыі Другой сусветнай вайны», — заявіў Пантыфік падчас аўдыенцыі ў Ватыкане.

Звяртаючыся да кіраўнікоў каталіцкага фонда Migrantes, які займаецца дапамогай бежанцам, якія прыбываюць у Еўропу з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, папа Францішак заклікаў садзейнічаць сацыяльнай інтэграцыі мігрантаў, «маючы на ўвазе правы і абавязкі і тых, хто прымае, і тых, каго прымаюць».

Святы Айцец ужо неаднаразова заклікаў міжнародную супольнасць і ўсіх людзей добрай волі аказваць дапамогу мігрантам, якія пакідаюць радзіму з-за войнаў і ўзброеных канфліктаў у пошуках лепшай долі.

Сёння сацыёлагі пацвярджаюць, што Еўропа перажывае самы сур’ёзны міграцыйны крызіс з часоў Другой сусветнай вайны, які выкліканы ў першую чаргу шэрагам узброеных канфліктаў і эканамічнымі праблемамі ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу.

Згодна з данымі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі з пачатку 2017 года ў Еўропу марскім шляхам ужо прыбылі каля 20 тысяч бежанцаў, прычым больш за 500 чалавек загінулі або зніклі без вестак пры спробах пераправіцца праз Міжземнае мора.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.