«Вілейка-Будслаў»: копія абраза Маці Божай Будслаўскай на шляху ў Нацыянальны санктуарый | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.07.2013 17:15 |
Адмысловая пілігрымка-працэсія вырушыла ў Будслаў 2 ліпеня з Вілейкі. Яе ўдзельнікі нясуць у Даўгінава копію абраза Маці Божай Будслаўскай, каб адтуль разам з іншымі пілігрымамі ўнесці яго ў Будслаў на ўспамін аб падзеі перанясення абраза з Даўгінава ў Будслаў, якое адбылося 400 гадоў таму. Перэгрынацыя абраза трывала ў Беларусі з 5 кастрычніка 2012 г. За гэты час у перэгрынацыі абраз прайшоў ўсе дыяцэзіі нашай краіны. Кс. Аляксандр Барыла
|