Біскуп Антоні Дзям’янка: добрая музыка адчыняе сэрца чалавека на сапраўдныя каштоўнасці | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
31.07.2010 22:41

Вечаровую святую Імшу 31 ліпеня 2010 г. для ўдзельнікаў Малітоўнай сустрэчы моладзі ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Разам з іерархам літургію канцэлебравалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і шматлікія святары.

Гамілію біскуп Дзям’янка прысвяціў музыцы і спеву, якія «належаць да свету прыгажосці і дабрыні». Іерарх нагадаў, што музыка можа быць як добрай, так і дрэннай. «Добрая музыка — гэта гармонія цішыні і гуку. Яна вылечвае і ўдасканальвае слых і нервовую сістэму. Дрэнная музыка выклікае агрэсію і пераносіць яе на супольнасць. Такая музыка заснавана на нізкіх чалавечых інстынктах — сексе, агрэсіі, нянавісці на дысгармоніі крыку і шуму. Яе мэта — знішчыць цішыню», — адзначыў іерарх.

Біскуп Дзям’янка пажадаў удзельнікам «Музычнай Майстэрні», каб атрыманыя ад польскіх педагогаў веды і навыкі паслужылі далейшаму дасканаленню іх асобаў.

Поўны тэкст гаміліі >>>

На заканчэнне святой Імшы галоўны цэлебрант удзяліў прысутным благаслаўленне рэліквіямі дрэва святога крыжа, пасля чаго адбылося іх ушанаванне.

 
© 2003-2024 Catholic.by