Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Мару, каб і мы, беларусы, падрыхтавалі калі-небудзь малітву, якой будуць карыстацца хрысціяне ва ўсім свеце» | Друк |
Іерархі
23.01.2016 22:37

https://pp.vk.me/c622026/v622026370/2d895/fPC7iTRQsYc.jpg«Малітва, якой мы карыстаемся падчас экуменічнага набажэнства сёння, была падрыхтавана хрысціянамі Латвіі, гэта яны распрацавалі план малітваў на кожны дзень Тыдня аб еднасці хрысціян», — адзначыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 23 студзеня падчас экуменічнага набажэнства ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. 

Каталіцкі іерарх назваў вельмі сімвалічным той факт, што малітва да экуменічнага набажэнства была распрацавана ў былой савецкай рэспубліцы.

«Мы ўдзячныя хрысціянам Латвіі за падрыхтоўку гэтай малітвы, — сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — Мару, каб і мы, беларусы, падрыхтавалі калі-небудзь малітву, якой будуць карыстацца хрысціяне ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, Акіяніі...»
Паводле слоў Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека, Латвія яшчэ ў савецкі час была асаблівым месцам для хрысціян:

«У 1980-х у Рызе была заснавана міжхрысціянская супольнасць "Экуменэ", членам якой падчас яе заснавання быў і сённяшні Мітрапаліт Рыжскі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч», — дадаў Апостальскі візітатар. «Усё гэта сведчыць пра асаблівы ўклад гэтай краіны ў развіццё экуменізму», — заключыў архімандрыт.

Ілья Лапато, фота Віталія Палінеўскага

 
© 2003-2024 Catholic.by