Арцыбіскуп Кандрусевіч стане ўдзельнікам ІІІ Чэмпіянату па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў Беларусі | Друк |
Іерархі
20.11.2014 12:00

Турнір пройдзе ў Маладзечне 24 лістапада. Удзел у ім пацвердзілі ўсе чатыры дыяцэзіі Беларусі. Удзельнікам чэмпіяната ў трэці раз стане і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Удзел у чэмпіянаце пацвердзілі прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі. Формула турніра: кожная каманда згуляе з кожнай наступнай», — распавёў Сatholic.by кс. Павел Салабуда, адзін з арганізатараў турніра.


План турніра:

12.00 — святая Імша (парафія Св. Казіміра ў Маладзечне)
14.00 — цырымонія адкрыцця і пачатак гульняў (Лядовы Палац)
19.00 — цырымонія закрыцця і ўзнагароджванне ўдзельнікаў.

Карта даезду тут


Маладзечна — трэці па ліку горад, які збірае футбольных заўзятараў сярод каталіцкага духавенства. Упершыню чэмпіянат па міні-футболе сярод беларускіх каталіцкіх святароў прайшоў у Лідзе ў 2012 годзе, летась турнір праходзіў у Лепелі.


Пераможцамі абодвух турніраў станавілася футбольная каманда святароў з Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Ілья Лапато

 
© 2003-2024 Catholic.by