Сёлетнія выпускнікі школ у Шчучыне здзейснілі пілігрымку ў Будслаў | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.04.2017 11:41

24 красавіка адбылася пілігрымка выпускнікоў школ Шчучына гэтага года ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Галоўнай мэтай падарожжа была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі.


У гэтых інтэнцыях у Будславе прайшла адмысловая Імша для шчучынскай моладзі.



Па дарозе да марыйнага санктуарыя моладзь наведала таксама касцёлы ў Іўі і Гервятах, возера Нарач і мемарыяльны комплекс у Хатыні.


А. Віталій Слука SP
Фота Людмілы Казловай




 
© 2003-2024 Catholic.by