Кардынал Зянон Грахалеўскі пракаментаваў магчымы прыезд у Беларусь Папы Рымскага | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
26.05.2016 14:03 |
Падчас Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, які 24-26 мая праходзіць у Гродне, папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі адказаў на пытанне, што трэба зрабіць, каб Пантыфік наведаў Беларусь. «Каб гэтая сустрэча стала плённай, фундаментальнай рэччу павінна стаць інфармаванне Святога Пасаду пра ўсе праблемы, з якімі сутыкаецца Касцёл у Беларусі. Я ведаю, што ў Беларусі, як і ў кожнай краіне, здараюцца часам цяжкасці. Але іх не трэба замоўчваць, але гаварыць, як ёсць – праўду, – адзначыў кардынал. – Разам з тым я цешуся, што Касцёл у вас расце і вы ў сваю чаргу цешыцеся вашай верай. Гэта вельмі важна».
|