На Youtube з’явіўся беларускі фільм «Шлях» ад ксяндзоў марыянаў | Друк |
Беларусь
22.02.2017 11:10

У інтэрнэце з’явіўся беларускі хрысціянскі фільм «Шлях», зняты па замове ксяндзоў марыянаў пад кіраўніцтвам кс. Аляксандра Жарнасека МІС. Стужка здымалася з нагоды беатыфікацыі заснавальніка кангрэгацыі айцоў марыянаў кс. Станіслава Папчынскага MIC, якая адбылася ў 2016 годзе.


Аўтарскі фільм быў зняты яшчэ ў 2009 годзе, але гледачам быў прадстаўлены толькі цяпер.

Як адзначае кс. Аляксандр Жарнасек МІС, фільм моцны ў духоўным плане, зроблены якасна і таленавіта. Для некаторых сцэн здымачная група выязджала ў Прыпяць каля Чарнобыля. Напрыклад, для вобраза пекла кадры рабіліся менавіта там.




Паводле katolik-gomel.by
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by