У Беларусі будзе створана працоўная група па арганізацыі працы каталіцкіх СМІ | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.08.2012 16:15

Каталіцкі Касцёл у Беларусі накрэсліць сваю пастырскую праграму па сродках сацыяльнай камунікацыі, а яе падрыхтоўкай зоймецца працоўная група з прадстаўнікоў усіх дыяцэзій, стварэнне якой запланавана ў бліжэйшай будучыні. Аб гэтым паінфармаваў 25 жніўня 2012 г. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас Першага каталіцкага кангрэса СМІ, які праходзіць у Гродне.

Сярод стратэгічных прапаноў іерарха таксама заснаванне ў кожнай дыяцэзіі інфармацыйных службаў і адказных за мас-медыя; прафесійная і духоўная фармацыя працаўнікоў мас-медыя; супрацоўніцтва са свецкімі СМІ.

Пра гісторыю каталіцкіх СМІ ў Беларусі, іх сучасны стан і планы на будучыню чытайце ў дакладзе Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча >>>

 
© 2003-2024 Catholic.by