Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На міжнароднай канферэнцыі ў Віцебску абмяркуюць праблемы медыцынскай этыкі
Анонсы
06.05.2017 09:28

Віцебская дыяцэзія супольна з кіраўніцтвам аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама праводзіць XIII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Праблемы медыцынскай этыкі ў сучасным свеце».

Форум пройдзе 9–10 чэрвеня ў Віцебску.

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і студэнты ўніверсітэтаў, каледжаў, а таксама хрысціяне, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, і педагогі, зацікаўленыя дадзенай тэмай.

Асноўныя тэмы канферэнцыі:

  • сучасныя пытанні анкалогіі
  • праблемы транспланталогіі
  • біяэтыка ў сучаснай медыцыне
  • прафілактыка алкагалізму і наркаманіі ў сучасных умовах
  • «культура жыцця» супраць «культуры смерці» — духоўныя аспекты барацьбы з абортамі і эўтаназіяй
  • сучасная фармакатэрапія і паляпшэнне якасці жыцця хворага чалавека
  • навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІДу
  • прафілактыка і лячэнне туберкулёзу ў сучасных умовах
  • пытанні педыятрыі.

Падрабязная праграма канферэнцыі на сайце catholicnews.by.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.