Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Будслаў — на ровары: распачаўся запіс на 10-ю роварную пілігрымку з Мінска
Анонсы
26.06.2013 13:27

3 ліпеня з Мінска ў Будслаў вырушыць 10-я роварная пілігрымка. Ад’езд запланаваны пасля святой Імшы, якая адбудзецца ў 13.00 у парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), ад'езд — прыкладна ў 14.00

«Роварная пілігрымка — гэта не толькі падрыхтоўка да сустрэчы з Маці Божай Будслаўскай, але і знаёмства з маляўнічай беларускай прыродай, — распавядае адна з арганізатараў пілігрымкі Наталля Марозава. — Вельмі раю тым, хто яшчэ вагаецца, паспрабаваць гэты від пілігрымкі».
Паводле слоў Наталлі, у розныя гады ў пілігрымцы ўдзельнічалі людзі самых розных узростаў і колькасці. Штогод пілігрымку суправаджае таксама святар.

 

Узрост пілігрымаў:  ад 14 да 60 гадоў.

Запісацца на 10-ю пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай на роварах, а таксама ўдакладніць падрабязнасці пілігрымкі можна ў сакрыстыі Чырвонага касцёла або па тэлефонах, прыведзеных ніжэй:

+375 29 632 42 03, +375 33 637 15 17 — Наталля

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.