Гэты раздзел знаёміць з манаствам наогул і з рознымі формамі кансэкраванага жыцця, якія ў наш час існуюць у Касцёле. Тут падаецца інфармацыя пра некаторыя інстытуты кансэкраванага жыцця (манаскія і законныя супольнасці): ордэны, кангрэгацыі, таварыствы, якія дзейнічаюць у Беларусі.
Раздел створаны на падставе кнігі «Ружанцовыя разважанні. Пра пакліканне», выдадзенай выдавецтвам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo», у падрыхтоўцы якой бралі ўдзел самі прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў.
Прадугледжана далейшае папаўненне раздзела новымі звесткамі, і з гэтаю мэтаю стваральнікі запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых асобаў.
Што такое кансэкраванае жыццё?
З Катэхізіса Каталіцкага Касцёла
«Стан жыцця, які ўзнікае праз прыняцце евангельскіх парадаў, хоць і не адносіцца да іерархічнай структуры Касцёла, усё ж неад’емна належыць да яго жыцця і святасці», — гаворыцца ў Канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору пра Касцёл «Lumen gentium».
- Евангельскія парады, кансэкраванае жыццё
- Вялікае дрэва з мноствам галінаў
- Пустэльніцтва
- Панны і ўдовы, якія прысвяцілі сябе Богу
- Манаская супольнасць
- Свецкія інстытуты
- Таварыствы апостальскага жыцця
- Кансэкрацыя і пасланніцтва: абвяшчаць Валадара, які прыходзіць
Некаторыя манаскія і законныя супольнасці, якія дзейнічаюць на Беларусі
- Закон Братоў Меншых (францішкане)
- Капуцыныnew
- Кангрэгацыя Сясцёр Францішканак Сям’і Марыі (сёстры Сям’і Марыі)
- Кангрэгацыя Сясцёр Служак Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі)
- Закон Братоў Прапаведнікаў (дамінікане)new
- Кангрэгацыя Сясцёр св. Дамініка (дамініканкі)
- Закон айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (марыяне)
- Таварыства Езуса (езуіты)
- Кангрэгацыя Сясцёр святой Ядвігі ад Беззаганнай Багародзіцы Панны Марыі (ядвіжанкі)
- Кангрэгацыя Сясцёр Служак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (служкі)
- Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне)
- Кангрэгацыя Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста (змёртвыхпаўстанкі)
- Кангрэгацыя Сясцёр Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (сёстры Беззаганнага Зачацця)
- Босыя Браты Закону Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (кармэліты босыя)
- Кангрэгацыя Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус (кармэліткі ад Дзіцятка Езус)
- Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і (місіянеркі Святой Сям’і)
- Кангрэгацыя Місіянераў Святой Сям’і (місіянеры Святой Сям’і)
- Кангрэгацыя Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (салезіянкі)
- Малая Справа Божага Провіду (арыяністы)
- Манаскі інстытут Святой Сям’і з Бардо (сёстры Святой Сям’і)
- Супольнасць Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай (аблаты)
- Кангрэгацыя Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага (уршулянкі)
- Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатынцы)
- Шанштацкі Інстытут Сясцёр Марыі (шанштацкія сёстры)
- Закон святога Паўла — першага пустэльніка (паўліны)
- Кангрэгацыя Дачок Беззаганнай Марыі (дочкі Беззаганнай Марыі)
- Кангрэгацыя Святога Арханёла Міхала (міхаліты)
- Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі)
- Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарысты)


