![]() |
| Базыліка Меншая ў Гродне |
![]() |
| Базыліка Меншая ў Пінску |
![]() |
| Базыліка Меншая ў Будславе |
- катэдры ў Гродне
- катэдры ў Пінску
- санктуарыю Маці Божай у Будславе.
Словам «базыліка» ў Рыме называлі пэўны від свецкіх будынкаў. Яны падзяляліся на паралельныя навы. Прастора будынка стварала свайго роду «форум» - месца судовых працэсаў, публічнае месца альбо рынак пад дахам. Там размяшчаліся дзяржаўныя і грамадскія ўстановы, там жа адбываліся рознага тыпу спатканні. Пасля абвяшчэння ў 313 г. рымскім цэзарам Канстанцінам Вялікім (280 - 377) рэлігійнай свабоды хрысціяне пачалі выкарыстоўваць гэтыя будынкі для патрэбаў культу, а таксама будавалі ўласныя святыні, якія сваім выглядам нагадвалі свецкія рымскія пабудовы. Гэтыя святыні мелі выцягнутую прамакутную форму з дзвюма навамі. Сярэдняя нава была вышэйшая і, звычайна, больш шырокая за астанія. Яе асвятлялі вокны, размешчаныя пад дахам ніжэйшых наваў. У гэтым слыі ў Рыме былі пабудаваны святыні св. Пятра, Маці Божай Большай (Sancta Maria Maggiore), св. Паўла за Мурамі, а таксама касцёл Нараджэння ў Бэтлееме.
З часам, каб падкрэсліць іх асаблівае значэнне, Базылікамі сталі называць важнейшыя святыні. Тытул Базылікі святыня атрымала за адпаведную трывалую традыцыю альбо паводле дакумента Апостальскай Сталіцы. Таксама і цяпер тытул Базылікі надае Папа, нават калі архітэктура святыні не нагадвае рымскіх Базылікаў. Існуюць Вялікія Базылікі і Меншыя.
Паняцце Базылікі Меншай з'явілася каля 100 гадоў таму. Яно непасрэдна звязана з тытулам «Вялікая Базыліка», які з XVIII ст. надаецца выключна патрыярхальным базылікам. Яго маюць рымскія святыні св. Яна Хрысціцеля на Латэране, Маці Божай Большай, св. Пятра ў Ватыкане, св. Паўла за Мурамі, св. Лаўрэна і два храмы ў Асізі - св. Францішка і Найсвяцейшай Панны Марыі Анельскай. Гэтыя Базылікі падначалены непасрэдна Папу, таму ў кожнай з іх знаходзіцца папскі трон і алтар, на якім можа служыць Літургію цэлебрант, упаўнаважаны Папам.
Пасля Другога Ватыканскага Сабору Апостальская Сталіца выдала два дакументы, прысвечаныя Базылікам: Папы Паўла VI De altaris Pontificii usu in Patriarchalibus Basilicis Romanis і дэкрэт пра Базылікі Меншыя Кангрэгацыі абрадаў De titulo Basilicae minorus. Менавіта апошні дэкрэт акрэсліў умовы надання тытулу, а таксама абавязкі і прывілеі Базылікі Меншай.
Існуюць наступныя патрабаванні для таго, каб святыня магла атрымаць тытул Базылікі Меншай:
- святыня павіна быць кансэкравана; вызначацца веліччу, прыгажосцю і адпавядаць літургічным нормам (напр., мець павернуты тварам да людзей алтар, адпаведна размешчаны табернакулюм, хрысцільню, амбону і крэсла для цэлебранта, а таксама адпаведныя тэалагічным нормам абразы і г. д.);
- Літургію тут трэба служыць прыгожа, з свядомым і, па магчымасці, поўным удзелам вернікаў, з удзелам міністрантаў, хору а таксама асобы, якая кіруе ўдзелам вернікаў у Літургіі і падтрымлівае такі ўдзел;
- святыня павінна мець дастатковую колькасць святароў, у т. л. спаведнікаў, якія спавядаюць у вызначаны час;
- у дыяцэзіі святыня павінна адыгрываць асаблівую ролю, напр., з-за знаходжання там рэліквій святога, слаўнага ласкамі абраза альбо з-за гістарычнай падзеі, якая мела асаблівае значэнне для дыяцэзіі;
- святыня павінна кардынальна ўплываць на ажыўленне рэлігійнага і душпастырскага жыцця ў дыяцэзіі.
На Базыліку Меншую таксама ўскладаюцца абавязкі:
- на парафіяльнай тэрыторыі Базылікі трэба клапаціцца пра рэлігійнае выхаванне вернікаў з дапамогай не толькі частых навучанняў, казанняў, але і курсаў, фармацыйных спатканняў і г. д.;
- пашыраць і папулярызаваць папскія дакументы, асвятляючы думку і вучэнне Святога Айца;
- урачыста адзначаць свята катэдры св. Пятра 22 лютага, урачыстасць св. Пятра і Паўла 29 чэрвеня, а таксама гадавіну выбару Папы;
- часам, напр., у якое-небудзь свята, Св. Імшу неабходна служыць на лацінскай мове, чытаную і з грыгарыянскім спевам ці рэлігійнай поліфаніяй;
- размясціць на франтоне Базылікі сімвалы Папы альбо Апостальскай Сталіцы.
Базылікі Меншыя маюць таксама прывілеі:
- вернікі (на звычайных умовах) могуць атрымаць поўны адпуст за наведванне Базылікі ў наступныя дні: ва ўрачыстаць св. апосталаў Пятра і Паўла, ва ўрачыстасць тытулу касцёла, у дзень Маці Божай Анельскай (2 жніўня), у іншы вызначаны дзень году;
- вернікі могуць маліцца «Веру» падчас Імшы для пілігрымаў альбо калі збяруцца групай;
- можна ўжываць папскія сімвалы (скрыжаваныя ключы і тыяра) на харугвах для працэсій, літургічных шатах і пячатцы Базылікі;
- рэктар Базылікі можа накладаць на сутану ракету з чорнага шоўку з абшытымі краямі і з гузікамі рубінавага колеру.





