Усе
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
Анонсы
Біскупы
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Канферэнцыя Біскупаў
Нунцыятура
Навучальныя ўстановы
Манаскія і законныя супольнасці
Прэса
Выдавецтвы
Хрысціянства на Беларусі
Святыя і благаславёныя
Базылікі меншыя
Асноўныя малітвы на працягу дня
Агульны катэхізіс
Малітвы ў розных патрэбах
Малітвы да Маці Божай
Малітвы да святых і благаславёных
Малітвы на кожны дзень тыдня
Парадак Святой Імшы (Ordo Missae)
Літаніі
Набажэнствы на працягу літургічнага года
Спасылкі
Рэсурсы партала
RSS-стужкі
Паслугі
Статыстыка
Тлумачальны слоўнік
Мапа сайта
Кантакт
Кантакты
Прэс-канферэнцыі
Анонсы
Падпіска
Навіны | Дыяцэзіі | Установы | Гісторыя | Малітвы | Даведнік | Для СМІ
Belarusian English Polish Russian German
Першая Мапа сайта Версія для друку E-mail

Nuntiatura Apostolica
Nuntiatura
Apostolica

RSS-стужкі

 


Êàðîòê³ êàòýõ³ç³ñ

Галоўныя праўды хрысціянскай веры
  1. Ёсць адзін Бог.
  2. Бог – Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.
  3. Бог – адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.
  4. Сын Божы стаўся чалавекам і памёр на крыжы дзеля нашага збаўлення.
  5. Душа чалавека несмяротная.
  6. Ласка Божая неабходная для збаўлення.
Сем святых сакрамэнтаў
  1. Хрост.
  2. Канфірмацыя (бежмаванне).
  3. Эўхарыстыя.
  4. Пакаянне і паяднанне.
  5. Намашчэнне хворых.
  6. Святарства.
  7. Сужэнства.
Пяць умоваў сакрамэнту пакаяння (споведзі)
  1. Рахунак сумлення.
  2. Жаль за грахі.
  3. Цвёрдае пастанаўленне выправіцца.
  4. Шчырая споведзь.
  5. Выкананне прызначанай пакуты (направа крыўды, учыненай Богу і бліжняму).
Дзве запаведзі любові
(пар. Мц 22, 37.39)
  1. Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім.
  2. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.
Дзесяць Божых запаведзяў
(пар. Зых 20, 2-17)
    Я – Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі.
  1. Не май іншых багоў, апроч Мяне.
  2. Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.
  3. Памятай дзень святы святкаваць.
  4. Шануй бацьку свайго і маці сваю.
  5. Не забівай.
  6. Не чужалож.
  7. Не крадзі.
  8. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
  9. Не пажадай жонкі бліжняга твайго.
  10. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
Пяць касцёльных наказаў
  1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у Святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.
  2. Прынамсі раз у год спавядацца.
  3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прымаць Святую Камунію.
  4. У вызначаныя дні ўстрымлівацца ад мясных страваў і захоўваць пост, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.
  5. Дапамагаць у патрэбах Касцёла.
Сем галоўных грахоў
  1. Пыха.
  2. Хцівасць.
  3. Зайздрасць.
  4. Гнеў.
  5. Распуста.
  6. Неўмеркаванасць у ядзе і піцці.
  7. Лянота.
Грахі супраць Духа Святога
  1. Грашыць, празмерна спадзеючыся на Божую міласэрнасць.
  2. Роспач альбо сумненне ў Божай ласцы.
  3. Супраціўляцца спазнанай праўдзе веры.
  4. Зайздросціць бліжняму, які мае Божую ласку.
  5. Закамянеласць у грахах.
  6. Адкладваць пакаянне аж да смерці.
Грахі, якія наклікаюць Божую помсту
  1. Наўмыснае забойства.
  2. Садомскі грэх.
  3. Крыўда ўбогага, удавы і сіраты.
  4. Затрымліванне належнай платы.
Грахі іншых па нашай віне
  1. Загадваць грашыць.
  2. Намаўляць да граху.
  3. Дазваляць грашыць.
  4. Раіць грашыць.
  5. Хваліць грэх.
  6. Замоўчваць грэх.
  7. Не караць граху.
  8. Дапамагаць грашыць.
  9. Абараняць грэх.
Найважнейшыя хрысціянскія ўчынкі
  1. Малітва.
  2. Пост.
  3. Міласціна.
Учынкі міласэрнасці для душы бліжняга
  1. Грэшнікаў настаўляць.
  2. Вучыць тых, хто не ведае.
  3. Добра раіць.
  4. Засмучаных суцяшаць.
  5. Цярпліва зносіць знявагу.
  6. Крыўду ахвотна дараваць.
  7. Маліцца за жывых і памерлых.
Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга
  1. Галодных накарміць.
  2. Спрагненых напаіць.
  3. Нагіх адзець.
  4. Падарожных прыняць у дом.
  5. Хворых адведаць.
  6. Вязняў суцяшаць.
  7. Памерлых пахаваць.
Боскія цноты
  1. Вера.
  2. Надзея.
  3. Любоў.
Галоўныя цноты
  1. Разважлівасць.
  2. Справядлівасць.
  3. Устрыманасць.
  4. Мужнасць.
Апошні лёс чалавека
  1. Смерць.
  2. Суд Божы.
  3. Неба альбо пекла.
Дары Духа Святога
(пар. Іс 11, 2-3)
  1. Мудрасць.
  2. Розум.
  3. Рада.
  4. Мужнасць.
  5. Умеласць.
  6. Пабожнасць.
  7. Боязь Божая.
Плады Духа Святога
(пар. Гал 5, 22-23)
  1. Любоў.
  2. Радасць.
  3. Супакой.
  4. Доўгацярплівасць.
  5. Спагадлівасць.
  6. Міласэрнасць.
  7. Велікадушнасць.
  8. Вернасць.
  9. Лагоднасць.
  10. Сціпласць.
  11. Устрыманасць.
  12. Чыстасць.
Евангельскія парады
  1. Убогасць.
  2. Чыстасць.
  3. Паслухмянасць.
Восем благаславенняў
(пар. Мц 5, 2-12)
  1. Благаславёныя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
  2. Благаславёныя засмучаныя, бо суцешаныя будуць.
  3. Благаславёныя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну.
  4. Благаславёныя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць.
  5. Благаславёныя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць.
  6. Благаславёныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
  7. Благаславёныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць.
  8. Благаславёныя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Хрысціянскае прывітанне

Пахвалёны Езус Хрыстус! 
 – На векі вечныя. Амэн.
альбо:
Хвала Хрысту! 
 – Хвала навекі.

 

Увага!

Усе тэксты малітваў ўзятыя па спецыяльным дазволе з малітоўніка «Ойча наш» (2-е выд., выпр. і дап. – М.: “Pro Christo”, 2004), які быў падрыхтаваны выдавецтвам “Pro Christo” у супрацоўніцтве з Мінска-Магілёўскай мітрапалітальнай камісіяй па перакладу літургічных і рэлігійных тэкстаў.

У гэтым выданні змешчаныя тэксты Святой Імшы, выпраўленыя згодна з выданнямі «Missale Romanum. Editio typica tertia» (Roma, 2000) і «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск, 2004) адпаведна, з дазволу Канференцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Раздзел «Святы Ружанец» прыведзены ў адпаведнасць з новым складам набажэнства, абвешчаным у Апостальскім лісце Яна Паўла ІІ «Rosarium Virginis Mariae» (Рым, 2002). Усе малітвы, а таксама тэрміны і назвы, якія ўжываюцца ў малітоўніку, былі прыведзеныя ў адпаведнасць з зацверджанымі ўзорнымі тэкстамі.

  • IMPRIMATUR Кардынал Казiмiр Свёнтэк, Арцыбіскуп Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Мiнск, № 140/04 ад 8 верасня 2004 г.

    Перадрук забаронены!

  •  
    Старонка абноўлена:
    Last modified: Friday, 20-Jan-2006 17:10:17 EET


    Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.




    Каталіцкая рэклама

    Новыя старонкі і апошнія абнаўленні на Catholic.By

    Падтрымайце дзейнасць Касцёла ў інтэрнэце!

    Падпіска



    Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага Папы Яна Паўла IІ


     
      © 2003-2007 Conference of Catholic Bishops in Belarus © Design - Pro Christo