
Божа ў Тройцы Найсвяцейшай,
дзякуем Табе за тое,
што даў Касцёлу Папу Яна Паўла ІІ,
у якім заяснела Твая айцоўская дабрыня,
Хвала Хрыстовага Крыжа і хараство Духа любові.
Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасці
і матчынаму заступніцтву Марыі,
даў нам жывы вобраз Езуса Добрага Пастыра
і паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця,
як шлях для дасягнення вечнага паяднання з Табою.
Праз яго заступніцтва дай нам,
згодна з Тваёю воляю, тую ласку,
аб якой просім з надзеяй,
што Твой Слуга Ян Павел ІІ
будзе хутка далучаны да ліку Тваіх святых.
Амэн.
With ecclesiastical approval
CARDINAL CAMILLO RUINI
the Holy Father’s Vicar General
for the Diocese of Rome