Усе
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
Анонсы
Біскупы
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Канферэнцыя Біскупаў
Нунцыятура
Навучальныя ўстановы
Манаскія і законныя супольнасці
Прэса
Выдавецтвы
Хрысціянства на Беларусі
Святыя і благаславёныя
Базылікі меншыя
Асноўныя малітвы на працягу дня
Агульны катэхізіс
Малітвы ў розных патрэбах
Малітвы да Маці Божай
Малітвы да святых і благаславёных
Малітвы на кожны дзень тыдня
Парадак Святой Імшы (Ordo Missae)
Літаніі
Набажэнствы на працягу літургічнага года
Спасылкі
Рэсурсы партала
RSS-стужкі
Паслугі
Статыстыка
Тлумачальны слоўнік
Мапа сайта
Кантакт
Кантакты
Прэс-канферэнцыі
Анонсы
Падпіска
Навіны | Дыяцэзіі | Установы | Гісторыя | Малітвы | Даведнік | Для СМІ
Belarusian English Polish Russian German
Першая Мапа сайта Версія для друку E-mail

Nuntiatura Apostolica
Nuntiatura
Apostolica

RSS-стужкі

 


Òýëåìîñò «Å¢ðîïà ³ Àìåðûê³ ðàçàì äëÿ ïàáóäîâû öûâ³ë³çàöû³ ëþáîâ³». Ñâåä÷àíí³ ³ñïàíñê³õ ñòóäýíòà¢

Альба Гарсія Бэллон,
Універсітэт Касцільі Ла Манчы ў Таледа,
педагагічны факультэт

Мяне зваць Альба, мне дзевятнаццаць гадоў і я вучуся на педагагічным факультэце універсітэта ў Таледа. У чатырнаццаць гадоў я атрымала самы вялікі падарунак у сваім жыцці — адкрыла Езуса Хрыста як жывую Асобу, якая заўсёды ідзе побач са мною і любіць мяне ўсім сваім сэрцам, чалавечым і боскім. Гэта здарылася падчас пілігрымкі ў Фаціму разам з моладдзю з руху Апостальства малітвы Талавэра дэлла Рэйна, дзе я адчула міласэрную любоў, якую Дзева Марыя перадала мне ад свайго Сына са словамі: «Гэта Мой Сын». Любоў да Багародзіцы і вера ў Хрыста напоўнілі маё жыццё радасцю і надзеяй.

Адразу ж я зразумела, што павінна ўключыцца ў справу пабудовы цывілізацыі любові там, дзе гэтага ад мяне жадае Бог — сярод маіх сяброў, на месцы вучобы, каб такім чынам падтрымліваць жывую надзею. Дзелячыся ёю, я ўмацавала сваю веру.

Штодзённая малітва, удзел у святой Імшы і ўшанаванне Дзевы Марыі дадалі мне сілы ў гады ранняга юнацтва і дапамаглі мне задаць сабе пытанне: чаго жадае Бог ад майго жыцця?

Сёння я вывучаю педагогіку, таму што перадусім жадаю праз настаўніцкую дзейнасць навучыць іншых таму, што сама адкрыла ў чатырнаццацігадовым узросце: у таго, хто верыць у Хрыста і любіць Багародзіцу, жыццё напоўнена радасцю і надзеяй, і ён можа падараваць сучаснай культуры рэалізм веры. Вера — гэта ўпэўненасць у надзеі, як вучыць нас Бэнэдыкт Шаснаццаты ў сваёй апошняй энцыкліцы Spe Salvi.

Я дзякую Святому Айцу за тое, што ён паказаў нам Дзеву Марыю як Маці надзеі. Папросім Божую Маці, каб Яна навучыла нас любіць, верыць і спадзявацца разам са сваім Сынам і паказаць студэнтам і выкладчыкам шлях, які вядзе да атрымання грунтоўнай і саліднай духоўнай фармацыі, да развіцця інтэлектуальнай сумленнасці, нагадваючы, што дзеянні насуперак слову — Логасу — супярэчаць прыродзе Бога. У святле надзеі, якое прамяніцца з веры, мы, студэнты, заклікаем усіх да працы над стварэннем новай канцэпцыі ўзаемадзеяння паміж вераю і розумам, жадаючы жыць у інтэлектуальнай любові.

 
Альбэрто Ганзалес Санчэс
Універсітэт Касцільі Ла Манчы ў Таледа,
педагагічны факультэт, спецыялізацыя — музыка

Маё імя Альберто, мне 23 гады. Я толькі што скончыў вучобу ў таледскім універсітэце, каб стаць настаўнікам музыкі. Каля я паступіў ва універсітэт, я адчуваў сябе самотным і баяўся адкрыта прызнацца ў тым, што я — каталік. У маі дзве тысячы трэцяга года я браў удзел у малітоўным чуванні моладзі з Папам Янам Паўлам ІІ на аэрадроме Куатро Віентас у Мадрыдзе. Тады Святы Айцец сказаў нам не баяцца сведчыць пра Хрыста і быць апосталамі ў сваіх асяроддзях. Гэтыя словы вельмі моцна мяне ўразілі, і з гэтага моманту я вырашыў стаць сапраўдным сведкам Хрыста, таксама і ў маім універсітэце.

Неўзабаве я зразумеў, што павінен сур’ёзна вучыцца, каб не трапіць пад уплыў усіх гэтых «фальшывых спадзяванняў», што нам прапануюцца, як, напрыклад, ідэалогія рэлятывізму, выкрываць якую нас настойліва і ясна вучыць Бэнэдыкт Шаснаццаты. Я таксама зразумеў, што хрысціянская надзея існуе не толькі для мяне, але, наадварот, для ўсіх.

Я не мог насіць у сабе гэтага ўнутранага скарбу, таму пачаў больш маліцца за сваіх сяброў і ў той жа час перастаў баяцца сведчыць сваімі словамі і сваім жыццём пра тое, што Папа паказаў нам у сваёй энцыкліцы: «Вялікая Надзея — гэта Бог з чалавечым абліччам, Езус Хрыстус, які палюбіў нас дарэшты». Аднак я зразумеў, што не магу зрабіць гэтага сам, а таму разам з іншымі маладымі людзьмі пачаў удзельнічаць у фармацыйных малітоўных групах у рамках універсітэцкага душпастырства, дзе арганізуюцца мерапрыемствы, мэта якіх — занесці Хрыста нашым братам.

Сёння, завяршаючы перыяд студэнцкага жыцця, я магу сказаць, што мая вера не аслабла. Наадварот, поўны надзеі, я хачу ўвайсці ў свет працы з жаданнем дзейнічаць у адпаведнасці з ведамі і мудрасцю, што даюць здольнасць праліць святло на таямніцу чалавека.


 
Глядзі таксама:

 
Старонка абноўлена:
Last modified: Saturday, 01-Mar-2008 20:10:01 EET


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.




Каталіцкая рэклама

Новыя старонкі і апошнія абнаўленні на Catholic.By

Падтрымайце дзейнасць Касцёла ў інтэрнэце!

Падпіска



Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага Папы Яна Паўла IІ


 
  © 2003-2007 Conference of Catholic Bishops in Belarus © Design - Pro Christo