Усе
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
Анонсы
Біскупы
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Канферэнцыя Біскупаў
Нунцыятура
Навучальныя ўстановы
Манаскія і законныя супольнасці
Прэса
Выдавецтвы
Хрысціянства на Беларусі
Святыя і благаславёныя
Базылікі меншыя
Асноўныя малітвы на працягу дня
Агульны катэхізіс
Малітвы ў розных патрэбах
Малітвы да Маці Божай
Малітвы да святых і благаславёных
Малітвы на кожны дзень тыдня
Парадак Святой Імшы (Ordo Missae)
Літаніі
Набажэнствы на працягу літургічнага года
Спасылкі
Рэсурсы партала
RSS-стужкі
Паслугі
Статыстыка
Тлумачальны слоўнік
Мапа сайта
Кантакт
Кантакты
Прэс-канферэнцыі
Анонсы
Падпіска
Навіны | Дыяцэзіі | Установы | Гісторыя | Малітвы | Даведнік | Для СМІ
Belarusian English Polish Russian German
Першая Мапа сайта Версія для друку E-mail

Nuntiatura Apostolica
Nuntiatura
Apostolica

RSS-стужкі

 


Ñâÿòûÿ ³ áëàãàñëàâ¸íûÿ

Увага. Серыя кніг "Святыя і благаславёныя" выйшла ў выдавецтве "Pro Christo". Рыхтуюцца да друку новыя кнігі з гэтай серыі.

Святы Казімір
Пра незвычайную, узнёслую пабожнасць каралевіча Казіміра пісалі ўсе яго біёграфы, ад Захарыя Ферэры і Пятра Скаргі да аўтараў ХІХ ст. «На самым ранку, як толькі адчыняліся дзверы святыні, святы каралевіч ужо кленчыў перад алтаром, з узнесенай душой, у постаці натхнёнай і разам з тым пакорнай і пакутніцкай, і заставаўся ў касцёле, пакуль яго не зачынялі. Тут ён забываўся пра ўсе патрэбы цела: не адчуваў голаду, холаду, стомленасці; быў нібы ў святой зачараванасці, імгненным, але бессмяротным разрыве з целам… Сярод цёмнай ночы зрываўся з пасцелі, пакрыёма выходзіў з пакою, адзін, босы, прыбягаў да замкавай святыні і, найчасцей знайшоўшы яе замкнёнай, клаўся ніцма перад яе парогам, акрапляў яго слязьмі і ў святым узнясенні малітвы заставаўся да світанку...». У натхнёных вершах напісаў гімн Багародзіцы «Оmni Dei», вядомы пад яго імем і ўжываны ў касцёле ад 1499 г. У 1483 г. хворы на сухоты Казімір прыехаў у Вільню, а на Каляды наведаў Гродна. Здароўе яго хутка пагаршалася, і 1 сакавіка яго перавезлі ў Вільню. Памёр Казімір на світанку ў чацвер 4 сакавіка 1484 г. ў Ніжнім замку на 26-м годзе жыцця. Яго цела было ўрачыста пахавана ў капліцы віленскай катэдры, заснаванай каралём Казімірам.

(Аляксандр Ярашэвіч. Святы Казімір у гісторыі і мастацтве.)

Святы Рафал Каліноўскі
Юзаф Каліноўскі нарадзіўся ў 1835 г. ў Вільні. Пасля заканчэння Шляхецкага інстытута (1843-1850) распачаў вучобу ў Агранамічным інстытуце ў Горы-Горках каля Оршы. Праз тры гады перавёўся ў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу. Калі пачалося студзеньскае паўстанне, стаў начальнікам ваеннай секцыі Выканаўчага аддзела Літвы (галоўнага органа па кіраванні паўстаннем). Пасля падаўлення паўстання быў арыштаваны і асуджаны на смерць. У вязніцы яго лічылі святым. Дзякуючы намаганням блізкіх і сяброў, смяротнае пакаранне было заменена дзесяцю гадамі катаргі ў Сібіры. Каліноўскі адбываў ссылку ў розных месцах, перажываючы шматлікія выпрабаванні, і вярнуўся на радзіму ў 1873 г. Быў выхавальнікам сына Уладзіслава Чартарыйскага - Аўгуста. У 1877 г. Каліноўскі ўступіў у закон кармелітаў босых і прыняў імя Рафал. Скончыўшы вывучэнне філасофіі і тэалогіі, у 1882 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. Праз некалькі гадоў ён стаў прыёрам кляштару ў Чэрнай каля Кракава, пасля - у Вадавіцах. Быў спаведнікам харызматыкам, і таму яго называлі «ахвяраю канфесіянала». Памёр 15 лістапада 1907 г. Яго рэліквіі знаходзяцца ў кармеліцкім касцёле ў Чэрнай. Бэатыфікаваў яго Ян Павел ІІ у 1983 г., кананізаваў - у 1991 г. Св. Рафал Каліноўскі - апякун афіцэраў і салдатаў, заступнік у цяжкіх і безнадзейных справах.

Благаслаўлёны Юры Матулевіч
«Пане, дазволь мне, нібы свечцы, згарэць дашчэнту на Тваім Алтары». Гэтае вялікае жаданне благаславёнага Юрыя Матулевіча здзейснілася. На працягу ўсяго свайго святарскага жыцця ён гарэў, як свечка, - ярка і трывала. Сваёй службай ён асвятляў самыя далёкія, закінутыя і страшныя куткі тае гістарычнае эпохі, у якой палітыка, нянавісць, шавінізм крыжавалі лёсы хрысціянскіх народаў. Гэтае святло ніколі не прыцьмянела, але было яркім і палымяным. І свяціла яно да таго самага часу, пакуль жывіла яго сваімі ўдарамі сэрца вялікага і святога чалавека.

Святы Андрэй Баболя
Андрэя папракалi ў многiх недахопах. Тэмперамент халерыка з рысамi сангвiнiка адзначаўся, мiж iншым, iмпульсiўнасцю i ўпартасцю. Аднак ён паслядоўна iшоў да вызначанай мэты, якою з моманту ўступлення ў Таварыства Езуса стала служэнне Хрысту ў Касцёле пад штандарам Крыжа i кiраўнiцтвам Святога Айца. Гэтаму галоўнаму харызмату езуiты былi заўсёды верныя. Апостальская дынамiка Баболi i прапаведнiцкi запал нарадзiлiся з жадання служыць Стварыцелю i блiжняму, з пошуку ва ўсiм большай Божай хвалы праз працу над збаўленнем людскiх душаў, адкупленых Крывёю Хрыста. I тое, што ён атрымаў мянушку «душахват», з'яўляецца рэхам «Разважанняў аб двух штандарах» з кнiгi «Духоўныя практыкаваннi».

Святы Язафат Кунцэвіч
Біяграфія святога біскупа Полацкай зямлі, святога апекуна сённяшняй Віцебскай дыяцэзіі, якога замучылі за каталіцкую веру, а дакладней, за адзін сказ з Апостальскага Сімвала Веры...

Слуга Божы Зігмунд Лазінскі
«Я так вас любіў і дак прагнуў аддаць за вас жыццё, і заўсёды прасіў Пана Езуса, каб паслаў мне шмат цярпення за вас...»
(з пасмяротнага паслання біскупа Зыгмунта Лазінскага)

Ксёндз біскуп Зыгмунт Лазінскі нарадзіўся 5 чэрвеня 1870 г. ў в. Бараціна каля Наваградка. У 1880 г. распачаў навуку ў Варшаўскай гімназіі, але скончыў яе ў 1889 г. ў Пецярбурзе. Пасля гімназіі вучыўся ў Пецярбургскай духоўнай семінарыі, а ў 1891 г. - у мясцовай Тэалагічнай Акадэміі. 23 чэрвеня 1895 г. атрымаў пасвячэнне ў святары.
Папа Бенядзікт ХV прызначыў Зыгмунта Лазінскага біскупам адноўленай Мінскай дыяцэзіі. У 1920 г. біскуп З. Лазінскі быў арыштаваны савецкімі ўладамі і адзінаццаць месяцаў правёў у маскоўскай «Бутырцы». Быў вызвалены і прыбыў у Польшчу. Папа Пій XI прызначыў Зыгмунта Лазінскага біскупам новастворанай Пінскай дыяцэзіі. Ён памёр у стане святасці ў Вялікую суботу 26 сакавіка 1932 г. ў Пінску, з гераічнай самаадданасцю пераносячы вялікія цярпенні, якія былі вынікам хваробы і дзвюх аперацый.

Мучанікі зямлі беларускай, якія аддалі сваё жыццё падчас ІІ Сусветнай вайны і былі ўзнесены да хвалы алтароў Святым Айцом Янам Паўлам ІІ у 1999 годзе разам з мучанікамі іншых краін.

Ксёндз Мечыслаў Багаткевіч, нарадзіўся ў 1904 г. Падчас акупацыі быў пробашчам у Дрысе. Славуты сваімі палымянымі гаміліямі і міласэрнасцю да бедных. Быў арыштаваны гестапа за душпастырскае служэнне і праз два месяцы, 4 сакавіка 1942 г., расстраляны ў Беразвеччы каля Глыбокага разам з двума Слугамі Божымі: кс. Уладзіславам Мацьковякам і кс. Станіславам Пыртакам. Перад экзекуцыяй у лісце да маці і родных напісаў: «Не плачце па мне, а радуйцеся, што ваш нашчадак і брат здаў экзамен. Прашу вас толькі аб малітве. Усім маім ворагам прабачаю з усяго сэрца, хацеў бы ўсім ім выслужыць неба».

Ксёндз Уладыслаў Мацьковяк, нарадзіўся ў 1910 г., пробашч парафіі Іказнь. За адданую душпастырскую дзейнасць гестапа ў Вільні прыгаварыла яго да пакарання смерцю. Ён быў папярэджаны аб небяспецы, аднак дабравольна вырашыў застацца ў парафіі, каб надалей служыць вернікам. Быў арыштаваны 3 снежня 1941 г., а 4 сакавіка 1942 г. расстраляны ў Беразвеччы. Перад экзекуцыяй на вокладцы брэвяра напісаў да свайго біскупа: «Іду скласці апошнюю ахвяру з свайго жыцця. Праз 3 гадзіны стану перад Панам. (...) Радуюся, што Бог выбраў мяне, а больш за ўсё, што дае ласку і моц».

Ксёндз Станіслаў Пыртак, нарадзіўся ў 1913 г., вікарый парафіі Іказнь, у якой пробашчам быў кс. Мацьковяк. Таксама і яму пагражаў смяротны прыгавор за душпастырскае служэнне. Быў арыштаваны, калі пайшоў у паліцыю, каб заступіцца за арыштаванага пробашча. Разам з ім быў расстраляны ў Беразвеччы 4 сакавіка 1942 г.
Перад экзекуцыяй ён напісаў сваім родным: «Некалькі гадзінаў аддзяляе мяне ад нічым не заслужанай смерці. Абавязак святара - скласці і гэтую ахвяру за Хрыста. Паміраю за навучанне рэлігіі. Не плачце і не сумуйце па мне. Пасылаю вам святарскае благаславенне. Пасля трох месяцаў вязніцы радуюся, што я годны цярпець і паміраць».
Гэтыя тры асуджаныя на смерць святары перад расстрэлам усклікнулі разам: «Няхай жыве Хрыстус Валадар!»

Ксёндз Генрых Глябовіч, нарадзіўся ў 1904 г., прафесар тэалогіі універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. З 1936 г. - пробашч парафіі ў Троках. Кожная праца і кожнае асяроддзе былі для яго магчымасцю прыцягваць душы да Божай справы. Кс. Генрых быў незвычайна ахвярным душпастырам, харызматычным кіраўніком у веры, апосталам еднасці хрысціянаў, сябрам для ўсіх, хто шукаў праўду. Сваім служэннем аказаў вялікі ўплыў на студэнцкае асяроддзе Вільні і архідыяцэзіі. 3 мая 1941 г. склаў акт аддання Богу свайго жыцця як ахвяру за ратаванне веры ў моладзі. За душпастырскае служэнне на Беларусі быў расстраляны гестапа 9 лістапада 1941 г. ў Барысаве.

Айцец Юзаф Ахілес Пухала, нарадзіўся ў 1911 г., пробашч у Пяршаях. Раней працаваў вікарыем у Гродне ў касцёле Маці Божай Анельскай. У Пяршаях за паўстанне ў суседнім Івянцы гестапа арыштавала шмат парафіянаў. Каменданту нямецкай жандармерыі, які хацеў даць пробашчу і вікарыю, айцу Каралю Герману Стэмпеню магчымасць выратавацца, мужныя францішканцы адказалі, што «пастыры не могуць пакінуць вернікаў». Яны далучыліся да арыштаваных і 19 ліпеня 1943 г. былі замучаныя ў гумне ў вёсцы Баравікаўшчызна.

Айцец Караль Герман Стэмпень, нарадзіўся ў 1910 г., выпускнік папскага тэалагічнага факультэта св. Банавентуры ў Рыме і тэалагічнага факультэта універсітэта Яна Казіміра ў Львове. Замучаны разам са сваім пробашчам а. Юзафам Ахілесам Пухалам. Ён мог уратавацца, але, як і яго пробашч, не захацеў пакінуць парафіянаў, якіх вялі на смерць.

Ксёндз Юры Кашыра, нарадзіўся ў 1904 г., апостал еднасці паміж католікамі і праваслаўнымі. Быў ахрышчаны ў праваслаўнай Царкве, у 18 гадоў прыняў каталіцкую веру. Нягледзячы на небяспеку, да канца застаўся з парафіянамі ў Росіцы, рыхтуючы іх да смерці. Быў спалены 18 лютага 1943 г. ў драўлянай хаце ў Росіцы разам з людзьмі.

Ксёндз Антоні Ляшчэвіч, нарадзіўся ў 1890 г. У супольнасць марыянаў уступіў у 47 гадоў. Перад гэтым, амаль на працягу 25 гадоў, выконваў душпастырскія абавязкі на Далёкім Усходзе, ніколі не наведваючы ані сям'ю, ані краіну. Ведаў пра карную экспедыцыю немцаў у Росіцу, аднак уцякаць адмовіўся. Калі яго забіралі, суцяшаў сясцёр: «Будзьце мужныя і маліцеся». Разам з групаю людзей быў спалены ў хляве ў Росіцы 17 лютага 1943 г., напярэдадні мучаніцтва свайго сабрата кс. Кашыры.

Сястра Марыя Марта ад Езуса, Казіміра Валоўская нарадзілася ў 1879 г. ў Любліне. У 1900 г. ўступіла ў кляштар Супольнасці сясцёр Беззаганнага Пачацця Найсвяцейшай Марыі Панны ў Язлоўцы. Пасля прыняцця вячыстых шлюбаў яна пісала: «Адзінае маё нясмелае імкненне перад Панам Езусам - гэта здольнасць служыць супольнасці да самай смерці». У жніўні 1939 г. с. Марта стала старшай у законным доме ў Слоніме. Падчас Другой сусветнай вайны дапамагала яўрэям, галадаючым, сем'ям вязняў і закатаваных. У ноч з 18 на 19 снежня 1942 г. гітлераўцы арыштавалі кс. Адама Старка (езуіта), капелана кляштара, с. Марту Валоўскую і с. Еву Наішэўскую, урача. Ранкам 19 снежня, пасля допыту і здзекаў, разам з іншымі 600 вязнямі іх вывезлі на месца масавых экзекуцый. Адзін са слонімскіх паліцаяў прапанаваў сёстрам уцёкі, але яны адмовіліся. Ацалелыя сведкі гавораць, што перад расстрэлам апошнімі словамі с. Марты былі: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што чыняць!»

Сястра Марыя Ева ад Провіду, Багуміла Наішэўская нарадзілася ў 1885 г. ў Асанішках. Яе духоўным кіраўніком быў Слуга Божы кс. біскуп Зыгмунт Лазінскі, які вучыў, што святасць трэба шукаць у кожным месцы, кожны час і на кожнай пасадзе. І сястра Ева старалася рэалізаваць гэты прынцып праз усё сваё жыццё. Пасля заканчэння медыцынскай установы ў Пецярбургу, у 1919 г. Багуміла ўступіла ў Супольнасць сясцёр Беззаганнага Пачацця Найсвяцейшай Марыі Панны. Пазней працавала настаўніцай і выхавацельніцай у гімназіі ў Язлоўцы і Слоніме, а таксама ўрачом у школе і ў Супольнасці. Сястра Ева ўмела ўбачыць патрэбы кожнага чалавека і дапамагчы кожнаму, не выяўляючы сябе. Мучаніцкую смерць прыняла 19 снежня 1942 г., калі яе разам з кс. Старкам і с. Мартай Валоўскай схапілі немцы і вывезлі на месца экзекуцыі. Там іх прымусілі распрануцца, стоячы над выкапаным ровам, а потым расстралялі. Такім чынам, просьба с. Евы да Пана Бога, запісаная ёю перад вячыстымі шлюбамі - аб дапамозе ў збаўленні люду Божага праз утоенае жыццё і мучаніцкую смерць - была пачута.

Да хавлы алтароў узнесена свецкая асоба
Мар'яна Бярнацкая, нарадзілася ў 1888 г. Бог, Яго закон і любоў да сям'і былі для Мар'яны каштоўнасцямі, важнейшымі за ўласнае жыццё. Падчас карнай акцыі гестапа яна ахвяравала сябе замест сваёй цяжарнай нявесткі. Стоячы на каленях каля ног эсэсаўца, прасіла: «Як яна пойдзе? Яна ж на апошніх тыднях цяжарнасці. Я пайду замест яе». Нявестка вярнулася дамоў. Мар'яну расстралялі 13 ліпеня 1943 г. ў Навумавічах каля Гродна. Чакаючы пакарання, яна мела толькі адну просьбу - каб ёй далі ружанец.

Cёстры-назарэтанкі
У 1943 г. ў канцы ліпеня гітлераўцы правялі масавыя арышты сярод насельніцтва Наваградка, і тады сёстры-назарэтанкі прамовілі знакамітыя словы: «Мой Божа, калі патрэбна ахвяра жыцця, няхай лепш нас расстраляюць, чым тых, хто мае сем'і».

Ахвяра была прынята. 1 жніўня 1943 г. ў лесе за Наваградкам 11 сясцёр-назарэтанак аддалі сваё жыццё. Пасля вайны 19 красавіка 1945 г. целы сясцёр-мучаніц былі перанесены і пахаваны пры касцёле Перамянення Пана.

27 верасня 1991 г. іх рэліквіі перанесены ў грабніцу, якая знаходзіцца ў капліцы Маці Божай у гэтым жа касцёле.
5 сакавіка 2000 г. ў Рыме адбылася беатыфікацыя 11 сясцёр-назарэтанак, якія аддалі свае жыцці за наваградчан.

 
Старонка абноўлена:
Last modified: Wednesday, 11-Feb-2004 14:37:01 EET


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.




Каталіцкая рэклама

Новыя старонкі і апошнія абнаўленні на Catholic.By

Падтрымайце дзейнасць Касцёла ў інтэрнэце!

Падпіска



Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага Папы Яна Паўла IІ


 
  © 2003-2007 Conference of Catholic Bishops in Belarus © Design - Pro Christo