Усе
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
Анонсы
Біскупы
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Канферэнцыя Біскупаў
Нунцыятура
Навучальныя ўстановы
Манаскія і законныя супольнасці
Прэса
Выдавецтвы
Хрысціянства на Беларусі
Святыя і благаславёныя
Базылікі меншыя
Асноўныя малітвы на працягу дня
Агульны катэхізіс
Малітвы ў розных патрэбах
Малітвы да Маці Божай
Малітвы да святых і благаславёных
Малітвы на кожны дзень тыдня
Парадак Святой Імшы (Ordo Missae)
Літаніі
Набажэнствы на працягу літургічнага года
Спасылкі
Рэсурсы партала
RSS-стужкі
Паслугі
Статыстыка
Тлумачальны слоўнік
Мапа сайта
Кантакт
Кантакты
Прэс-канферэнцыі
Анонсы
Падпіска
Навіны | Дыяцэзіі | Установы | Гісторыя | Малітвы | Даведнік | Для СМІ
Belarusian English Polish Russian German
Першая Мапа сайта Версія для друку E-mail

Nuntiatura Apostolica
Nuntiatura
Apostolica

RSS-стужкі

 


Áiñêóï Êàçiìið Âåë³êàñåëåö

Дапаможны бiскуп Пінскай дыяцэзіі

Нарадзіўся айцец Казімір 5 мая 1945г. ў в. Стараволя Пружанскага раёна. Бліжэйшы касцёл, які дзейнічаў, быў у Кобрыне. І, напэўна, яшчэ тады, калі бацька вазіў яго на ровары за дзесяткі кіламетраў у гэты касцёл, нарадзілася яго глыбокая вера.

Нягледзячы на атэістычнае процістаянне, гэтая вера развівалася, дапамагала выстаяць падчас службы ў войску, дапамагла і падчас цяжкай працы на будоўлі ў Вільні. У Вільні ён і пазнаёміўся з айцамі-дамініканамі, з якімі пазней звязаў свой святарскі лёс.

Але, відаць, аднаго паклікання было недастаткова. Бог выпрабоўваў яго намер яшчэ некалькі гадоў. Тры гады ўлады не давалі дазволу на паступленне ў Рыжскую семінарыю, але а. Казімір не марнаваў часу: разам з цяперашнім біскупам А. Дзям'янкам нелегальна вучыўся ў доктара тэалогіі ксяндза В. Пянткоўскага (парафія Мядзведзічы).

У 1981 г. Казімір Велікаселец быў прыняты ў Рыжскую семінарыю. Падчас вучобы ў семінарыі а. Казімір склаў першыя законныя шлюбы ў манаскі ордэн айцоў-дамініканаў. Пасля заканчэння Рыжскай семінарыі (1984 г.) у дзень Святой Тройцы быў высвечаны на святара кардыналам Ю. Вайвадсам і атрымаў прызначэнне ў сваю першую парафію Святой Тройцы ў Ішкалдзі. Пад духоўнай апекай а. Казіміра былі таксама Юшкавічы, Гарадзішча, Сталавічы, Паланечка, Новы Свержань, Гарадзея, Карэлічы, Мір, Ганцавічы, бо ў той час святароў катастрафічна не хапала і кожны з іх абслугоўваў многія адлеглыя парафіі. Акрамя душпастырскага служэння, а. Казімір займаўся адбудоваю і рамонтам святыняў.

У 1992 г. ён быў прызначаны Генеральным вікарыем для Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дзекана Баранавіцкага дэканату і пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах.

24 чэрвеня 1999 г. ў Пінскай катэдры адбылася ўрачыстая кансэкрацыя Яго Эксцэленцыі біскупа Казіміра Велікасельца, здзейсніў якую кардынал Казімір Свёнтэк.

 
Старонка абноўлена:
Last modified: Wednesday, 11-Jan-2006 16:12:02 EET


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.




Каталіцкая рэклама

Новыя старонкі і апошнія абнаўленні на Catholic.By

Падтрымайце дзейнасць Касцёла ў інтэрнэце!

Падпіска



Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага Папы Яна Паўла IІ


 
  © 2003-2007 Conference of Catholic Bishops in Belarus © Design - Pro Christo