Усе
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
Анонсы
Біскупы
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Канферэнцыя Біскупаў
Нунцыятура
Навучальныя ўстановы
Манаскія і законныя супольнасці
Прэса
Выдавецтвы
Хрысціянства на Беларусі
Святыя і благаславёныя
Базылікі меншыя
Асноўныя малітвы на працягу дня
Агульны катэхізіс
Малітвы ў розных патрэбах
Малітвы да Маці Божай
Малітвы да святых і благаславёных
Малітвы на кожны дзень тыдня
Парадак Святой Імшы (Ordo Missae)
Літаніі
Набажэнствы на працягу літургічнага года
Спасылкі
Рэсурсы партала
RSS-стужкі
Паслугі
Статыстыка
Тлумачальны слоўнік
Мапа сайта
Кантакт
Кантакты
Прэс-канферэнцыі
Анонсы
Падпіска
Навіны | Дыяцэзіі | Установы | Гісторыя | Малітвы | Даведнік | Для СМІ
Belarusian English Polish Russian German
Першая Мапа сайта Версія для друку E-mail

Nuntiatura Apostolica
Nuntiatura
Apostolica

RSS-стужкі

 


Êàðäûíàë Êàç³ì³ð Ñâ¸íòýê

Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі
Апостальскi адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі

Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся ў 1914 г. у Эстоніі ў Вальку, ахрышчаны быў у Рызе. Калі яму было 3 гады, яго сям'ю саслалі ў Сібір. Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 г. ў тамтэйшай катэдры ён быў высвечаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны. У выніку пераследавання рэлігіі ён быў арыштаваны і асуджаны на смерць. Два месяцы знаходзіўся ў камеры смерці. Вайна, якая распачалася ў 1941 г., перашкодзіла выканаць прысуд. Аднак у 1944 г. малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў, дзе цяжка працаваў спачатку ў Сібіры, а потым за Палярным кругам у Інце каля Варкуты.

Выйшаўшы на волю ў 1954 г., ён апынуўся ў Пінску. Нарэшце настала доўгачаканая хвіліна, калі можна было адправіць Святую Імшу ў касцёле.

Дзякуючы самаадданай і ахвярнай працы ксяндза Казіміра Свёнтка адбудавана Пінская катэдра - напэўна, гэта была адна з першых адбудаваных святыняў на Беларусі. Адбудоўваючы Пінскую катэдру, ксёндз Казімір перадусім думаў і рабіў усё магчымае, каб будаваць жывы Касцёл - Народ Божы, жывымі камянямі якога з'яўляюцца вернікі.

Канец 80-х і пачатак 90-х гадоў прынеслі доўгачаканую свабоду рэлігіі.

Пастырская актыўнасць кс. пралата Казіміра Свёнтка, яго адданасць справе Касцёла, незвычайныя арганізатарскія здольнасці, аўтарытэт і пашана сярод святароў не засталіся не заўважанымі Апостальскаю Сталіцаю. Святы Айцец Ян Павел ІІ у 1991 г. прызначыў яго першым Мітрапалітам новастворанай Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.

Ва ўзросце 77 гадоў новы Мітрапаліт распачаў сваё біскупскае служэнне. Ён візітуе парафіі, устанаўлівае дэканаты, стварае патрэбныя для Касцёла структуры, бароніць правы вернікаў, актыўна ўдзельнічае ў Сінодзе біскупаў у 1991 г., у пасяджэннях Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы і іншых касцёльных арганізацыях, на міжнародных форумах, канферэнцыях і г.д. Ён з'яўляецца сведкам пераследвання каталіцкай веры і яе адраджэння на Беларусі.

У 1994 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ мянуе яго кардыналам - найвышэйшая адзнака, якая можа быць у Касцёле. Гэта прызнанне заслугаў не толькі таленавітага святара і біскупа, але і мужнага сведкі веры. Гэта таксама прызнанне пазіцыі Касцёла на Беларусі і ягонай ролі ў сусветным Касцёле.

Ксёндз кардынал яшчэ з большай энергіяй і адвагай складае праграму адраджэння духоўнасці і падрыхтоўкі каталіцкага Касцёла на Беларусі да Вялікага Юбілею 2000 Года. У гэтай праграме асаблівае месца прысвечана розным пастырскім праграмам, адбудове святыняў і найперш Мінскай архікатэдры, а таксама працы Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Пінскай і Віцебскай (якая далучылася да Сіноду пасля яе ўтварэння) дыяцэзій, які ксёндз кардынал распачаў у 1996 г. Знамянальны дэвіз Сіноду: «Усё аднавіць у Хрысце».

11 лютага 1999 г. ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк быў абраны першым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі - гэта падкрэслівае яго вядучую ролю ў Касцёле і ў краіне.

27 верасня 2004 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ уручыў кардынару Казіміру Свёнтку, арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, спецыяльную ўзнагароду “Fidei testis” (Сведка веры), прысуджаную Інстытутам Паўла VI.

14 чэрвеня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне аб вызваленні ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй, прадстаўленае Яго Эмінэнцыяй кардыналам Казімірам Свёнткам у адпаведнасці з Кодэксам Кананічнага Права, кан. 401, § 1.

 
Старонка абноўлена:
Last modified: Friday, 16-Jun-2006 16:46:07 EEST


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.




Каталіцкая рэклама

Новыя старонкі і апошнія абнаўленні на Catholic.By

Падтрымайце дзейнасць Касцёла ў інтэрнэце!

Падпіска



Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага Папы Яна Паўла IІ


 
  © 2003-2007 Conference of Catholic Bishops in Belarus © Design - Pro Christo