Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі
Старшыня Канферэнцыі Каталцкіх Біскупаў у Беларусі
Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 г. у в. Падгайдзі, у парафіі Эйшышкі Віленскай архідыяцэзіі.
Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Каўнасе.
30 мая 1976 г. атрымаў сакрамэнт святарства.
У 1976- 1981 гг. ксёндз Кашкевіч працаваў у Панявежысе вікарыем.
З 1981 г. пробашч парафіі Святога Духа ў Вільні.
13 красавіка 1991 г. Святы Айцец прызначыў яго біскупам новаўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі.
Кансэкрацыя адбылася 23 мая 1991 г.
14 чэрвеня 2006 г. абраны Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Узначальвае Раду па справах моладзі і Раду па справах каталіцкага выхавання.