ГЭТА АРХІЎ
На галоўную старонку >>>
Усе
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
Анонсы
Біскупы
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Канферэнцыя Біскупаў
Нунцыятура
Навучальныя ўстановы
Манаскія і законныя супольнасці
Прэса
Выдавецтвы
Хрысціянства на Беларусі
Святыя і благаславёныя
Базылікі меншыя
Асноўныя малітвы на працягу дня
Агульны катэхізіс
Малітвы ў розных патрэбах
Малітвы да Маці Божай
Малітвы да святых і благаславёных
Малітвы на кожны дзень тыдня
Парадак Святой Імшы (Ordo Missae)
Літаніі
Набажэнствы на працягу літургічнага года
Спасылкі
Рэсурсы партала
RSS-стужкі
Паслугі
Статыстыка
Тлумачальны слоўнік
Мапа сайта
Кантакт
Кантакты
Прэс-канферэнцыі
Анонсы
Падпіска
Навіны | Дыяцэзіі | Установы | Гісторыя | Малітвы | Даведнік | Для СМІ
Belarusian English Polish Russian German
Першая Мапа сайта Версія для друку E-mail

 





"Я цябе кахаю" прагучала пад сводамі архікатэдры
12.09.2009 19:37

12 верасня 2009 г. у парафіяльнае свята мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейнай Панны Марыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу, у якой удзельнічалі сужэнскія пары, што ў мінулым годзе прынялі сакрамэнт сужэнства ў гэтай святыні. Гэтай сустрэчай арганізатары жадалі яшчэ раз падкрэсліць значэнне і святасць сакрамэнту сужэнства і ўстаноўленага Богам адзінага і непарыўнага інстытуту сям’і, які з’яўляецца галоўнай ячэйкай грамадства.

У гаміліі Мітрапаліт Кандрусевіч нагадаў пра тое, што ў літургічным годзе ўзгадваюцца толькі два імёны — Езуса і Марыі. Ён нагадаў словы святога апостала Паўла, які казаў, што няма іншага імя акрамя Езуса, у якім мы будзем збаўленыя. Марыя ж у гімне Magnificat сказала, што яе будуць праслаўляць усе народы. Калі Майсей з’яўляецца правобразам Хрыста, то яго сястра, якая мела імя Мірыям, можа лічыцца правобразам Марыі.

«Гэтыя вельмі папулярныя імёны Ёзуэ і Мірыям (Езус і Марыя) былі нададзены Збаўцы і Яго Маці, асобам, якія знаходзіліся ў цэнтры гісторыі збаўлення — другому Адаму, заданнем якога было знішчыць галаву злога духа, і другой Еве, якая замест забароненага плоду дала чалавецтву благаслаўлёны плод свайго ўлоння — Езуса Хрыста. Таму імя Марыі ўшаноўваецца ў літургіі як і імя Езуса», — падкрэсліў арцыпастыр.

«Некалькі дзён таму мы адзначалі свята нараджэння Марыі. Як Марыя, так і Езус прыйшлі на гэты свет у сям’і. Сёння у мінскай катэдры сабраліся маладыя сем’і, каб падзякаваць Богу за дар сумеснага жыцця і папрасіць благаслаўлення на далейшае жыццё. Напэўна, сёння многія з вас (у адрозненні ад мінулага года) ужо іншымі вачыма глядзіце на сужэнства. У штодзённым жыцці неабходна пацвярджаць сваю любоў і адданасць іншай асобе. Трэба несці цяжкасці адно аднаго. Трэба вучыцца жыць разам і разам ісці наперад», — адзначыў Мітрапаліт.

Арцыпастыр пажадаў маладым сем’ям, нягледзячы на аб’ектыўныя і суб’ектыўныя цяжкасці ў будаванні сямейнай супольнасці, заўсёды давярацца Езусу.

Падчас святой Імшы адбылося аднаўленне сужэнскіх абяцанняў.

Image

Image

Image

Image

Image

Image

Image Image

Image

Image

Image

Image

Image Image

Image Image

Image

Image

Image Image

Image Image

Image

Фота кс. А. Амяльчэні


Апошняе абнаўленне ( 14.09.2009 16:24 )
 


 



Каталіцкая рэклама

Падтрымайце дзейнасць Касцёла ў інтэрнэце!

Падпіска


  © 2003-2007 Conference of Catholic Bishops in Belarus © Design - Pro Christo