| Жыхары амаль тысячы гарадоў у свеце выступаюць супраць смяротнага пакарання |
| 01.12.2008 15:56 | |
957 гарадоў у 71 краіне свету, з якіх 50 — сталіцы, прымаюць удзел у акцыі «Гарады за жыццё — супраць смяротнай кары». Ініцыятарам гэтай ідэі з’яўляецца рымская каталіцкая супольнасць св. Эгідзія, якая змагаецца за ўвядзенне сусветнага мараторыю на вынясенне або выкананне смяротнага прысуду.Цырымонія акцыі распачалася 29 лістапада 2008 г. вечарам. Традыцыйна маніфестацыя адбываецца 30 лістапада, каб ушанаваць памяць Вялікага Герцагства Тасканскага, дзяржавы Рымскай Імперыі, якая першая ў свеце адмяніла смяротнае пакаранне (30 лістапада 1786 г.) На сённяшні дзень смяротная кара адменена ў 142 краінах. У некаторых краінах, напрыклад, у Расіі, будзе ўведзены часовы мараторый на здзяйсненне смяротнай кары. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
|
| Апошняе абнаўленне ( 01.12.2008 15:56 ) |





957 гарадоў у 71 краіне свету, з якіх 50 — сталіцы, прымаюць удзел у акцыі «Гарады за жыццё — супраць смяротнай кары». Ініцыятарам гэтай ідэі з’яўляецца рымская каталіцкая супольнасць св. Эгідзія, якая змагаецца за ўвядзенне сусветнага мараторыю на вынясенне або выкананне смяротнага прысуду.

