26.09.2017 14:56   sib-catholic.ru / Catholic.by

Па ініцыятыве каталіцкіх біскупаў Вялікабрытаніі ў краіне была арганізавана новая працоўная група па барацьбе з сучасным рабствам. Старшыня біскупскай канферэнцыі Англіі і Уэльса кардынал Вінсэнт Нікалс узначаліў першае пасяджэнне працоўнай групы.

У склад працоўнай групы ўваходзяць спецыялісты ў галіне эканомікі, юрыспрудэнцыі, дабрачыннасці, прадстаўнікі паліцыі і свету сацыяльнай камунікацыі.

Праект падтрымліваецца двума вядучымі выданнямі — Evening Standard і Independent, якія ў гэтыя дні распачалі апытанне «пра сітуацыю сучаснага рабства ў Вялікабрытаніі».

Мэта акцыі — праліць святло на характэрныя рысы і маштаб гэтага бедства, заяўляючы пра неабходнасць мэтанакіраваных ініцыятыў, а таксама ўказаць практычныя крокі з боку грамадзянаў у барацьбе з сучасным рабствам.

«Лондан — гэта цэнтр росквіту і прадпрымальніцтва, але ў яго ёсць таксама і цёмныя бакі», — падкрэсліў на першым пасяджэнні працоўнай групы арцыбіскуп Вэстмінстэрскі кардынал Вінсэнт Нікалс.

Абноўлена 26.09.2017 15:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання