Пошук

28.12.2023 11:31   Vatican News
Ілюстрацыйная выява: Open Doors/Getty Images

Як паінфармавала міжканфесійная арганізацыя Open Doors, кожны сёмы хрысціянін у свеце становіцца ахвярай пераследу, узровень якога пастаянна расце.

Пра гэта паведаміла 28 снежня Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

У 50-і краінах свету, згодна з бягучым Глабальным індэксам пераследу, складзеным Міжнародным агенцтвам дапамогі пераследаваным хрысціянам, больш за 360 мільёнаў паслядоўнікаў Хрыста сутыкаюцца з высокім або надзвычай высокім узроўнем ганенняў і дыскрымінацыі.

У выніку насілля ўсё больш і больш хрысціянаў жывуць у ізаляцыі, нявызначанасці і страху стаць ахвярай нападу. Спіраль насілля таксама мае наступствы для цэлых грамадстваў і будучых пакаленняў, папярэджвае агенцтва дапамогі, якое працуе з 1955 года.

Напады на рэлігійныя меншасці выяўляюцца як у фізічным, так і ў матэрыяльным насіллі, закрыцці святынь, арыштах, прымусовых шлюбах, здзеках, выгнанні, рабаванні дамоў і крам, а таксама ў нападах на культавыя і іншыя хрысціянскія будынкі, такія як школы або бальнічныя аддзяленні, гаворыцца ў дакладзе.  Зарэгістравана шмат выпадкаў забойства святароў.

Open Doors папярэджвае, што акрамя ўжо бачнай шкоды, негатыўныя наступствы насілля адаб’юцца і на будучых пакаленнях, паколькі маладыя людзі часта растуць без адукацыі і таму становяцца больш успрымальнымі да экстрэмісцкіх груповак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа