Пошук

22.05.2024 13:38   Паводле: Vatican News PL / Catholic.by
Фота: Vatican Media

У сераду 22 мая на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане прайшла традыцыйная агульная аўдыенцыя, падчас якой Папа Францішак асаблівым чынам заклікаў да малітвы за мір, канстатуючы пры гэтым, што свет знаходзіцца цяпер у стане вайны.

Як паведаміла Польская рэдакцыя парталу Vatican News, падчас аўдыенцыі, акрамя прамоўленай катэхезы, Святы Айцец таксама пажадаў усім сабраным суцяшэння ад Духа Святога і настойліва заахвоціў імкнуцца да спынення ўзброеных канфліктаў.

«Памолімся за мір. Нам патрэбны мір. Свет знаходзіцца ў стане вайны», — сказаў Папа. Ён таксама назваў канкрэтныя месцы, дзе ідуць войны.

«Не будзем забывацца пра спакутаваную Украіну, якая так моцна церпіць. Не будзем забывацца пра Палестыну і Ізраіль: няхай гэтая вайна скончыцца. Не будзем забывацца пра Бірму», — сказаў Святы Айцец. Ён прасіў людзей памятаць і пра іншыя краіны, дзе ідуць войны.

«Браты і сёстры, мы павінны маліцца за мір у гэты час сусветнай вайны», — заклікаў Папа Францішак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця