Пошук

29.04.2024 04:48   Паводле: Euronews / Catholic.by
Фота: ANSA/AFP

Папа Францішак стаў першым у гісторыі Касцёла Пантыфікам, які наведаў свята сучаснага мастацтва — Венецыянскую біенале.

У нядзелю 28 красавіка вялізны натоўп сустракаў Святога Айца на выспе Джудэка, пасля чаго Папа скіраваўся ў мясцовую жаночую вязніцу, якая служыць таксама выставачнай пляцоўкай.

Там ён выступіў перад прыкладна 80-ю зняволенымі жанчынамі ва ўнутраным двары вязніцы. У сваёй прамове Папа Францішак падкрэсліў, што годнасць чалавека ніколі не павінна быць ізалявана або адмоўлена.

«Вельмі важна, каб турэмная сістэма давала зняволеным прылады і прастору для чалавечага, духоўнага, культурнага і прафесійнага ўзрастання, ствараючы ўмовы для іх здаровай рэінтэграцыі. Калі ласка, не ізалюйце годнасць, не адмаўляйце годнасць, але дайце новыя магчымасці!» — заклікаў Святы Айцец.

Ватыкан вырашыў размясціць свой выставачны павільён у жаночай вязніцы Венецыі.

Адзначаецца, што мерапрыемствы Венецыянскага біенале ў апошнія гады становяцца аб’ектам не толькі сучаснага мастацтва, але і палемікі на вострыя тэмы сучаснага свету.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця