Пошук

16.01.2023 12:00   Vatican News
Фота: AP Photo / Gregorio Borgia

Сусветнае малітоўнае чуванне з нагоды ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў адбудзецца ў Ватыкане 30 верасня.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, аб гэтым Папа Францішак абвясціў пасля малітвы Анёл Панскі, якую ён правёў 15 студзеня на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Святы Айцец нагадаў, што з 18 па 25 студзеня пройдзе традыцыйны Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Тэма сёлетняга экуменічнага тыдня: «Рабіце дабро, шукайце справядлівасці» (Іс 1, 17). «Мы ўдзячныя Пану, які з вернасцю і цярплівасцю вядзе свой народ да поўнай камуніі, і просім Святога Духа прасвятліць і падтрымаць нас сваімі дарамі», — сказаў пастыр паўсюднага Касцёла.

«Шлях да адзінства хрысціянаў і сінадальны шлях Касцёла ўзаемазвязаныя.

Таму я карыстаюся гэтай нагодаю, каб абвясціць, што ў суботу 30 верасня на плошчы Святога Пятра адбудзецца Сусветнае малітоўнае чуванне, з дапамогай якога мы даверым Богу працу ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў. Для моладзі, якая прыйдзе на чуванне ў гэтыя выходныя, супольнасцю Тэзэ будзе арганізаваная спецыяльная праграма. Я ўжо цяпер заклікаю братоў і сясцёр усіх хрысціянскіх канфесій узяць удзел у гэтым сходзе народа Божага», — заахвоціў вернікаў Папа Францішак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця