Папа Францішак абвясціў закон №CCCLI, які зацвярджае новы судовы парадак Дзяржавы Ватыкан, замяняючы сабой заканадаўства ад 1987 г., устаноўленае Янам Паўлам II.
Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у дакуменце 31 артыкул.
Абноўленае заканадаўства гарантуе большую незалежнасць судовых органаў.
Яно вызначае канкрэтныя патрабаванні да прызначэння прадстаўнікоў Трыбунала, якія выбіраюцца з універсітэцкіх выкладчыкаў і юрыстаў з пацверджанай кваліфікацыяй, з судовым або адвакацкім досведам у грамадзянскай, крымінальнай або адміністрацыйнай сферах.
Новаўвядзенні маюць на мэце спрашчэнне судовай сістэмы і, у той жа час, умацаванне штату Трыбунала, які пашыраецца на адну адзінку, а таксама прадугледжваюць рэжым поўнай занятасці і выключнасці — працы толькі ў Ватыкане — як мінімум для аднаго з суддзяў. Вызначаюцца таксама магчымыя дысцыплінарныя меры ў дачыненні да адвакатаў, зарэгістраваных у ватыканскім судовым рэестры.
З гэтага часу Апарат ватыканскага Абаронцы справядлівасці будзе мець асобнага кіраўніка, незалежнага ад кіраўніцтва Трыбунала.
Новы закон стаў следствам рэгуляцыйных рэформ у эканамічных, фінансавых і крымінальных пытаннях, а таксама далучэння да важных міжнародных канвенцый.
У той жа час ён захоўвае і забяспечвае спецыфіку ватыканскага права, якое прызнае кананічны парадак у якасці першай нарматыўнай крыніцы і тлумачальнага крытэрыю.