Пошук

05.03.2019 15:24   Паводле: Кс. Юрый Марціновіч / grodnensis.by / Фота: Мікола Новікаў

4 сакавіка, у парафіяльнае свята ў гoнар святога Казіміра, ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч благаславіў у касцёле фігуру Маці Божай, якая будзе ўшаноўвацца пад тытулам Маці Божай Новага Жыцця.

Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, вітаючы ў адноўленай намаганнямі мясцовых вернікаў святыні парафіянаў і гасцей, пробашч уселюбскай парафіі кс. Віталій Цыбульскі адзначыў, што для іх невялікай парафіяльнай супольнасці гэты дзень мае гістарычнае значэнне.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч у прамоўленай гаміліі адзначыў, што прыклад св. Казіміра, які ўшаноўваецца таксама як апякун Гродзенскай дыяцэзіі, вучыць веры, любові да Бога і бліжняга, руплівасці ў жыцці паводле Хрыстовага Евангелля.

«Эгаіст не будзе па-сапраўднаму шчаслівы, бо больш шчасця ў тым, каб даваць, чым у тым, каб браць»,— падкрэсліў іерарх.

«Mоладзь можа вучыцца ў святога Казіміра любові да малітвы, будаванню ўласнай будучыні на трывалых маральных каштоўнасцях, супраціўленню спакусам гэтага свету і трываламу імкненню да святасці», — дадаў біскуп Кашкевіч.

На заканчэнне літургіі вернікі ўшанавалі рэліквіі свайго святога апекуна, а таксама выказалі ўдзячнасць біскупу за ўдзел у парафіяльнай урачыстасці.

Фотарэпартаж ТУТ>>>

Абноўлена 05.03.2019 16:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.