Пошук

27.03.2024 10:54   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

26 сакавіка, з нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана, у Гродне адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства.

Як паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, абед, як і кожны год, прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Гродзенскай дыяцэзіі.

Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Ганаровымі гасцямі абеду сталі віцэ-канцлер Гродзенскай курыі ксёндз канонік Антоній Грэмза і прадстаўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна горада Гродна.

Прысутныя разам прамовілі малітву, якой навучыў Езус Хрыстус. У ёй яны прасілі Бога найперш аб удзяленні кожнаму з іх неабходных ласкаў.

Біскуп Кашкевіч выказаў віншаванні з нагоды з надыходзячага свята Вялікадня.

Сабраныя цешыліся, атрымліваючы з рук біскупа велікодныя яйкі. Кожны атрымаў велікодны набор: бульбянае пюрэ, курыную шынку, паштэт, хлеб, агурок, фарбаваныя яйкі, салодкі набор і шкарпэткі.

Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць маламаёмным і асобам без пэўнага месца жыхарства не страціць веру ў Бога і ў добрых людзей, паказваюць ім, што, хоць часта ад іх адварочваецца грамадства, яны заўсёды могуць знайсці месца ў сэрцы Бога і Касцёла.

 

Абноўлена 27.03.2024 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа