Пошук

25.05.2021 12:17   Паводле: Grodnensis.by

У дзень 30-годдзя свайго біскупскага пасвячэння, які прыпаў ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

Яу адзначаецца на партале Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, для тутэйшых парафіянаў гэта быў радасны дзень, калі яны маглі не толькі маліцца за свайго пастыра, але і асабіста выказаць яму віншаванні.

Іерарх узначаліў у лідскай «фары» цэлебрацыю святой Імшы, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў.

Біскуп падзякаваў бацькам, чые дзеці ў гэты дзень праз сакрамэнт хрысціянскай сталасці былі ўзбагачаны сямю дарамі Духа Святога, за клопат аб іх рэлігійным выхаванні і прыклад апостальскай руплівасці, дадзены ў родным доме.

Саміх новаканфірмаваных пастыр Гродзенскай дыяцэзіі заахвоціў супрацоўнічаць з ласкай Пана і добра выкарыстоўваць дары, якія паходзяць ад Божага Духа.

На заканчэнне Эўхарыстыі дзеці, моладзь і іншыя прадстаўнікі парафіі звярнуліся да біскупа Кашкевіча са шчырымі пажаданнямі. У 30-ю гадавіну біскупскага пасвячэння яны падаравалі іерарху святочны торт з яго біскупскім гербам.

Пробашч парафіі ксёндз канонік Уладзімір Гуляй выказаў удзячнасць біскупу, які ў гэты радасны дзень пажадаў дзяліцца Божай ласкай з лідскімі вернікамі.

Абноўлена 25.05.2021 12:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця