Пошук

07.06.2021 16:07   Grodnensis.by

У суботу 12 чэрвеня адзначаецца літургічны ўспамін благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, якая была забіта падчас Другой сусветнай вайны разам з іншымі жыхарамі Гродна і Ліпска на Фартах у Навумавічах, што непадалёк ад Гродна.

У гэты дзень на месцы яе смяротнага пакарання, Форце №2, пройдзе адпустовая святая Імша нядаўна заснаванай гродзенскай парафіі, якая абрала сваёй апякункай благаслаўлёную Мар’яну.

Цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак у 12.00.

Вернікі парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне на чале са сваім пробашчам ксяндзом Юрыем Марціновічам запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў супольнай малітве разам з пастырам Касцёла на Гродзеншчыне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа