Пошук

04.09.2017 16:49   Grodnensis.by

На першы курс у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне залічаны тры кандыдаты. Залікоўкі навучэнцы атрымаюць 23 верасня падчас урачыстага распачацця новага навучальнага года.

Першыя дні прабывання ў семінарыі сталі для хлопцаў магчымасцю пазнаёміцца з семінарыйным жыццём. Акрамя таго, яны наведалі будынак біскупскай курыі, дзе сустрэліся з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

Таксама семінарысты наведалі дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, у Капцёўцы і капліцу бл. Цэліны Бажэнцкай у Абрэмшчыне.

Абноўлена 11.09.2017 18:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.