Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Цэтлік [Канклаў]
У Ватыкане створаны дакументальны фільм «Францішак»
2013-03-28 11:19:01

27 сакавіка ў Прэс-службе Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Францішак». Ён быў створаны Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам і распавядае пра падзеі, звязаныя з абраннем кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Пасад св. Пятра.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму CМІ не маглі прадбачыць абранне папы Францішка?
2013-03-26 12:31:49

13 сакавіка, пасля развітання з Бэнэдыктам XVI і перыяду sede vacante, Касцёл атрымаў новага Папу. Час, які прамінуў з 11 лютага, быў вельмі інтэнсіўным і характарызаваўся вялікай увагай з боку СМІ да падзей, якія адбываліся ў Ватыкане. Толькі ў Вечным горадзе іх штодзённа асвятлялі больш за 5 тысяч журналістаў.

 
Папа Францішак: пачынаецца шлях супрацоўніцтва, братэрства і любові
2013-03-13 20:11:56

Вечарам 13 сакавіка, у хуткім часе пасля свайго абрання, папа Францішак (кардынал Хорхе Марыа Берголіа) з’явіўся ў лоджыі ватыканскай базылікі, каб прывітаць вернікаў і ўдзяліць ім сваё першае Апостальскае благаслаўленне «Urbi et Orbi». Таксама Пантыфік звярнуўся да сабраных вернікаў з прамовай.

 
Папа Рымскі і межы яго ўлады
2013-03-12 14:40:26

Папа з’яўляецца главою Рыма-каталіцкага Касцёла і ўсходніх Каталіцкіх Касцёлаў. Годнасць Папы з’яўляецца пажыццёвай, аднак ёсць магчымасць дабравольна ад яе адрачыся, як гэта было ў выпадку з Бэнэдыктам XVI, які 28 лютага гэтага года адмовіўся ад Пасады св. Пятра. Пасля смерці або адмаўлення Папы склікаецца канклаў — сход кардыналаў святога Рымскага Касцёла для абрання новага Папы.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Хто можа быць абраны Папам?
2013-03-12 20:16:51

Мы прызвычаіліся, што ўжо на працягу многіх стагодзяў на Пасад св. Пятра выбіраецца адзін з членаў Калегіі кардыналаў, каталіцкі іерарх, звычайна не зусім маладога ўзросту. Такая традыцыя існуе ўжо на працягу многіх стагоддзяў і ўспрымаецца як нешта, што само сабой зразумелае.

 
Як выбіраюць Папу?
2013-02-12 11:04:24

Працэдура абрання Папы канчаткова склалася толькі ў другой палове XIII ст. На працягу першых трох стагоддзяў Пантыфіка абірала духавенства і вернікі. Пазней гэтае права пакідалася за манархамі. Апошнія змены ў правілы выбару Пантыфіка ўнёс Папа Бэнэдыкт XVI.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці заўсёды канклаў быў такім, як сёння?
2013-02-20 09:17:08

У першай палове сакавіка каталіцкі свет чакае важная падзея — абранне новага Папы. Паводле прадугледжаных правілаў, канклаў павінен пачацца не раней за 15 і не пазней за 20 дзён з моманту абвяшчэння Пасаду св. Пятра вакантным. Аднак, у сувязі з тым, што Бэнэдыкт XVI загадзя паведаміў аб сваім рашэнні, гэты канклаў зможа пачацца раней. Яго ўдзельнікі маюць магчымасць загадзя прыбыць у Рым і таму, паводле кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, «няма сэнсу чакаць» заканчэння прадугледжанага тэрміну.

 
Паведамленне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на перыяд sede vacante і трывання канклаву
2013-02-28 19:53:30

Да шаноўных святароў і айцоў законных Гродзенскай дыяцэзіі

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды распачацця канклаву
2013-03-12 17:17:00
12 сакавіка 2013 г., мінскі архікатэдральны касцёл

Буду на векі праслаўляць ласкі Пана
(пар. Пс 89(88), 2)


1. Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

 
Трэцяя агульная кангрэгацыя прайшла ў Апостальскай Сталіцы
2013-03-05 13:18:41

5 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы адбылася трэцяя агульная кангрэгацыя. Як паведаміў па яе выніках кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, дата пачатку канклаву пакуль застаецца невядомай.

 

Усяго 10 матэрыялаў адзначана цэтлікам Канклаў.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.