Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Цэтлік [Будслаў 2017]
28 чэрвеня распачнецца велапілігрымка з Мінска ў Будслаў
2017-06-23 07:34:58

28 чэрвеня з мінскага касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) вырушыць велапілігрымка ў Будслаў. Першыя кіламетры шляху да цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай разам з пілігрымамі па традыцыі праедзе і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Трывае запіс у III Сямейную пілігрымку ў Будслаў
2017-06-21 09:41:00

Душпастырства сем’яў Equipes Notre-Dame арганізоўвае аднадзённую пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Удзел у пілігрымцы могуць прыняць не толькі сужэнствы душпастырства Equipes Notre-Dame, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і.

 
Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
2017-06-20 07:33:07

29 чэрвеня з Бягомля (Докшыцкі дэканат) вырушыць Першая пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі. Распачнецца яна святой Імшой у мясцовым касцёле ў 8.00.

 
Пілігрымы з Маладзечна дзеляцца сваім досведам пра шлях у Будслаў пешшу
2017-06-20 12:38:02

Неўзабаве ў Будслаў вырушаць пешыя пілігрымкі. Што гэта за шлях і як на яго адважыцца? Так думаюць тыя, хто яшчэ не абуваў абутку пілігрыма. А вось тыя, хто вырушыў аднойчы, з нецярпеннем чакаюць чарговага года. Сваім досведам удзелу ў гэтым незвычайным шляху дзеляцца пілігрымы з Маладзечна.

 
А ты ідзеш? Поўны расклад пешых пілігрымак у Будслаў-2017
2017-06-19 11:44:14

Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».

 
Праграма ўрачыстасцяў у Будславе 30 чэрвеня – 1 ліпеня
2017-05-02 08:14:29

Сёлета ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Ппраграма фэсту была зацверджана на сустрэчы арганізацыйнага камітэта 29 красавіка.

 
У пілігрымку — духоўна: у Баранавічах запісваюць «духоўных пілігрымаў» у Будслаў
2017-06-13 07:24:58

Новую форму пілігрымавання прапануюць арганізатары пілігрымкі Баранавічы-Будслаў. Цяпер шлях ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай можна пераадолець ў якасці «духоўнага пілігрыма».

 
27 чэрвеня ў Будслаў вырушыць пілігрымка з Маладзечна
2017-06-08 07:36:01

Пілігрымка распачынаецца 27 чэрвеня святой імшой у 9.00 у касцёле св. Казіміра ў Маладзечне. Запісацца можна непасрэдна перад Імшой або 26 чэрвеня з 17.00.

 
25 чэрвеня распачнецца салезіянская пілігрымка Смаргонь-Будслаў
2017-06-05 05:51:19

25 чэрвеня вырушыць салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка (далей — СМЕП) Смаргонь-Будслаў. Дэвіз СМЕП, якая пройдзе ў 18 раз, — «Сям’я — месца збаўлення».

 

Усяго 9 матэрыялаў адзначана цэтлікам Будслаў 2017.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.