Кожную суботу а 17 гадзіне адбываецца Святая Імша для асоб глухіх

Архiкатэдральны касцёл
Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

СВЯТЫЯ ІМШЫ

У нядзелю
08:15 — па-беларуску, радыётрансляцыя
10:00 — па-беларуску, з навукай для дзяцей
11:30 — па-польску
13:00 — па-беларуску
15:00 — па-беларуску, напачатку Вяночак да Божай Міласэрнаці
18:30 — па-беларуску
20:00 — па-беларуску
07:00 — па-беларуску
08:00 —па-польску
15:00 — па-беларуску, напачатку Вяночак да Божай Міласэрнаці
18:30 — па-беларуску
У будні дзень звычайны
07:00 — па-беларуску
08:00 —па-польску
12:00 — па-беларуску,
15:00 — па-беларуску, напачатку Вяночак да Божай Міласэрнаці
18:30 — па-беларуску
Ва ўрачыстасці
ў будні дзень

Парафіяльныя аб'явы

14 — 20 красавіка 2024
ІІI Велікодны тыдзень
Перажываем велікодны перыяд
Тых, хто распачаў духоўнае ўсынаўленне зачатага жыцця, якому пагражае небяспека аборта, просім пераказаць карткі са сваімі імёнамі ў закрыстыю.
На мінулым тыдні
Парафіяльны Карытас закончыў распаўсюджванне прадуктовых набораў у межах акцыі «Велікодны кошык». Шчыры ўсім дзякуй за ахвярнасць. Будзе працягвацца акцыя «Смартдапамога» з перыядычнасцю 1 раз у месяц — у красавіку валанцёры акажуць неабходную дапамогу ў карыстанні мабільнымі тэлефонамі ў наступную нядзелю 21 красавіка з 11 да 13 гадзіны.
Пілігрымка ў Будслаў
Наступная аўтобусная пілігрымка ў Будслаў адбудзецца 4 мая. Ад’езд аўтобуса ад Катэдры, а 8 гадзіне раніцы.

Кошт 25 рублёў.

Білеты ў закрыстыі з 15 красавіка.
Катэхетычныя заняткі для дзяцей і падлеткаў адбываюцца кожную сераду і субботу.
Парафіяльны Карытас
21 студзеня адбылося першае паседжанне парафіяльнага Карытас.

Аб ідэях і планах, якія там узніклі, можна даведацца на наступным спатканні, пасля нядзельнай Святой Імшы, а 13 гадзіне.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
У працоўныя дні, з панядзелка па пятніцу, адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Пачатак адарацыі — пасля святой Імшы а 15:00.
Заканчэнне адарацыі — перад святой Імшой а 18:30.
Сакрамэнт пакаяння і паяднання
На працягу працоўных дзён, з панядзелка па пятніцу, святары цэлебруюць сакрамэнт пакаяння і паяднання для ўсіх ахвотных.

Да сповядзі можна прыступіць з 10:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.
Сакрамэнт канфірмацыі
Трывае падрыхтоўка да сакрамэнту канфірмацыі. Заняткі абываюцца пасля Святой Імшы, а 13 гадзіне ў нядзелю.
Душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя
У нашай архідыяцэзіі арганізоўваецца душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя.

Сустрэчы будуць адбывацца ў кожны трэці аўторак месяца.
Спатканні малітоўнага руху Маргарыткі
Пачынаючы з кастрычніка месяца, у кожную трэцюю суботу ў нашай Катэдры будуць адбывацца спатканні малітоўнага руху Маргарыткі, якія моляцца ў інтэнцыі святароў.

Кантакты:

Тэлефон (закрыстыя):
+375 (17) 257-65-41
+375 (29) 311-37-11

E-mail: arhikatedraminsk@gmail.com

Адрас:
Мінск, пл.Свабоды 9
(ст.м. Няміга ці ст.м. Кастрычнiцкая)

Касцёл адчынены з 06:45 да 19:30