Першая Кантакты Мапа
Святы Юрый, мучанік
Святы Юрый, мучанікПаводле падання, святы быў рымскім воінам, які паходзіў з Лідзіі і быў хрысціянінам. Каля 300 г. ён уступіў у войска цэзара Дыяклетыяна і дасягнуў вялікіх поспехаў у службе. Аднак з-за сваёй веры ў Хрыста быў арыштаваны і аддадзены на катаванні. Ён прыняў мучаніцкую смерць у Нікамедыі (па іншых звестках — у Кападокіі) паміж 304 і 305 гг. Паступова культ святога распаўсюдзіўся ва ўсім тагачасным хрысціянскім свеце. У XV ст. у Германіі ён быў залічаны да чатырнаццаці святых памочнікаў, а таксама абвешчаны апекуном Англіі.

З яго імем звязаная вельмі папулярная ў Сярэднявеччы легенда пра тое, як Юрый, калі быў рымскім афіцэрам, выратаваў дачку Кападоцкага цара, якую аддалі на разарванне цмоку. У гэты момант з’явіўся святы Юрый, які паразіў цмока дзідай і, скаванага ланцугамі, але яшчэ жывога, кінуў перад натоўпам. Ён паабяцаў забіць цмока, калі ўсе жыхары ахрысцяцца. Кароль і падданыя згадзіліся, і цмок быў забіты, а 1500 чалавек прынялі хрост. Святы Юрый быў надзвычай папулярны таксама і на нашых землях і асабліва ўшаноўваўся земляробамі. На свята ў яго гонар прыгонным сялянам дазвалялася змяняць гаспадароў. Выява святога Юрыя, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. Святы Юрый (Юргіс) з’яўляецца таксама адным з апекуноў Літвы.

Успамін: 23 красавіка
Адноўлена 15.07.2009 16:20
Bookmark and Share
 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі на рэкалекцыі
Аддзел навучання і выхавання пры курыі Гродзенскай дыяцэзіі сардэчна запрашае катэхетаў дыяцэзіі на рэкалекцыі перад распачаццем новага катэхетычнага года.
Падрабязней ...