Святы Жан Батыст Сальскі, святар | Друк |
Святы Жан Батыст Сальскі, святарНарадзіўся 30 красавіка 1651 г. у Рэймсе (Францыя). У 1878 г. стаў святаром, а ўжо праз год заснаваў у родным горадзе бясплатную школу для хлопчыкаў з ніжэйшых сацыяльных слаёў. Праз нейкі час святы адмовіўся ад пасады каноніка, якая давала пэўны даход, раздаў сваю маёмасць бедным і заснаваў законную супольнасць Братоў Хрысціянскіх Школаў (т. зв. «школьныя браты»).

Дзякуючы іх дзейнасці быў закладзены пачатак існавання базавай школы ў Францыі, заснаваныя нядзельныя школы для працуючай моладзі, рэальныя вучэльні і настаўніцкія семінарыі. У той час пачынанні святога лічыліся амаль рэвалюцыйнымі. Ён памёр 7 красавіка 1719 г., пакінуўшы пасля сябе шматлікія духоўныя і педагагічныя працы. У наш час заснаваная ім супольнасць з’яўляецца адной з найбольшых у свеце. Святы Жан Батыст лічыцца апекуном хрысціянскага навучання, настаўнікаў і выхавацеляў.

Успамін: 7 красавіка
Адноўлена 15.07.2009 17:21
 
© 2003-2024 Catholic.by