Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Благаслаўлёны Генрых Глябовіч, святар, і паплечнікі, мучанікі Другой сусветнай вайны
Благаслаўлёны Генрых Глябовіч, святар, мучанік Другой сусветнай вайныГенрых Глябовіч нарадзіўся ў Гродне ў 1904 г. Скончыў духоўную семінарыю ў Вільні, а потым працягваў вывучаць тэалогію ў Люблінскім каталіцкім універсітэце і філасофію ва універсітэце імя св. Тамаша ў Рыме. У 1929 г. становіцца выкладчыкам у Віленскім універсітэце. У 1935 г. быў прызначаны пробашчам у Троках (Тракай).

Ксёндз Генрых Глябовіч быў самаадданым душпастырам, харызматычным духоўным кіраўніком і сапраўдным апосталам у справе адзінства хрысціянаў. Яго асоба і яго служэнне значна ўплывалі на студэнцкае асяроддзе Вільні і ўсёй архідыяцэзіі. Падчас Другой сусветнай вайны ён вёў душпастырскую дзейнасць у некалькіх парафіях на Беларусі. 3 мая 1941 года склаў акт ахвяравання свайго жыцця за ратаванне веры ў моладзі. 9 лістапада 1941 г. за сваё душпастырскае служэнне быў расстраляны гестапа ў Барысаве. У 1999 г. Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў Генрыха Глябовіча разам з іншымі 108 мучанікамі Другой сусветнай вайны.

Успамін: 12 чэрвеня
Адноўлена 15.07.2009 17:22
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.