Святы Шарбэль Маклуф | Друк |
Святы Шарбэль МаклуфНарадзіўся ў Ліване 8 мая 1828 г. у сялянскай сям’і. Уступіўшы ў кляштар, стаў святаром і на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў вёў вельмі суровае аскетычнае жыццё пустэльніка. Браты вельмі паважалі яго як прыклад дасканалага манаха. Ужо пры жыцці Шарбэля Маклуфа лічылі святым.

Ён памёр 24 снежня 1898 г. у кляштары, дзе пражыў усё жыццё. На месцы яго пахавання адбылося вельмі шмат цудаў, і туды пачалі прыходзіць шматлікія пілігрымы з усяго свету. Праз заступніцтва святога Шарбэля Маклуфа многія людзі атрымалі аздараўленне, аднак нельга цалкам давяраць таму, што пра яго пісалі ў апошні час некаторыя сродкі масавай інфармацыі, стварыўшы нездаровы ажыятаж вакол імя і выяваў святога.

Успамін: 24 ліпеня
Адноўлена 15.07.2009 17:25
 
© 2003-2024 Catholic.by