Cвяты Ян Дамаскін, святар і доктар Касцёла | Друк |

Cвяты Ян Дамаскін, святар і доктар КасцёлаНарадзіўся каля 650 г. у Дамаску (Сірыя) у хрысціянскай сям’і. На пачатку быў вядомым прыдворным паэтам, але з-за пераследу хрысціянаў разам з сям’ёю пакінуў радзіму. Па абвінавачанні ў дзяржаўнай здра- дзе каліф загадаў адсячы Яну руку, але праз заступніцтва Маці Божай адсечаная рука ізноў зраслася. Пасля гэтага цуду Ян вырашыў стаць манахам і разам з братам пасяліўся ў кляштары непадалёк ад Ерузалема. Аддаліўшыся ад свету, Ян становіцца святаром і вядзе вострую палеміку з іканаборцамі, а таксама стварае выдатныя тэалагічныя і літаратурныя творы, піша вершы і духоўную музыку.

Неўзабаве ён пачынае карыстацца вялікім аўтарытэтам, і з ім раяцца нават патрыярхі і біскупы. Ян пражыў амаль сто гадоў і памёр у сваім кляштары. Паслядоўны абаронца шанавання абразоў і выдатны тэолаг, св. Ян лічыцца апошнім грэцкім айцом Касцёла. Яго творы мелі вялікі ўплыў на славянскія Цэрквы. Св. Ян — апякун іканапісцаў і студэнтаў-тэолагаў. 

Успамін: 4 снежня

Адноўлена 15.07.2009 17:31
 
© 2003-2024 Catholic.by